Грамадства

З князя ў гразі. Апошнія два кіраўнікі Гомельшчыны атрымалі сінекуры: адзін — цукар, другі — соль

Гомельскія чыноўнікі звяртаюць увагу на кульбіты лёсу нядаўніх кіраўнікоў вобласці: Уладзіміра Дворніка і Генадзя Салаўя. Нядаўна яны былі ў асноўнай абойме Лукашэнкі, а цяпер сасланыя кіраваць заводамі ў правінцыі. Кадраў аднаго з чыноўнікаў вычышчаюць. 

Уладзімір Дворнік — доўгажыхар беларускай палітыкі. Ëн узначальваў Гомельскі аблвыканкам з 2010 па 2019 гады. У памяці гамельчукоў ён застаўся як чалавек не без самадурства, але самадурства ў фаворы Лукашэнкі, які ўсё яму дараваў. 

Пасля губернатарства яго прасунулі ў віцэ-прэм'еры, але тое было пры Румасе, таму разам з Румасам сышоў у адстаўку і Дворнік. Яму 59 гадоў. 

Чалавек з такіх высокіх пасад, Дворнік доўга сядзеў увогуле без работы. Потым, нарэшце, яму прызначылі ганаровую пенсію на пасадзе кіраўніка «Мазырсолі». 

З гэтым горадам ён знаёмы: раней быў там галоўным ветэрынарам, а потым кіраўніком раёна. 

Адметна, што кадры Дворніка ў Гомельскім аблвыканкаме пасля яго сыходу не забавіліся, і цяпер, кажуць мясцовыя чыноўнікі, растаўленых Дворнікам кадраў «каго панізілі, каго пасадзілі».

Кіраўніком Гомельскай вобласці пасля Дворніка быў Генадзь Салавей, якога моцна падкасіла карона — яго ледзь уратавалі, але адужаць да канца Салавей не здолеў і дагэтуль жыве з наступствамі хваробы. 

З пасады губернатара ён сышоў прыканцы 2021-га. Кажуць, па стане здароўя. А нядаўна, напачатку 2022-га, атрымаў пасаду дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната. Салаўю 59 гадоў. 

Былыя гомельскія калегі лічаць незвычайным, што былых топавых чыноўнікаў адправілі назад у гаспадарку, правінцыйнымі кіраўнікамі.

Але на гэта ёсць тлумачэнні, расказвае наш суразмоўца з Саўміна. 

«Ну і што, што губернатар ці былы віцэ-прэм'ер? Пасады і імёны нічога не рашаюць, гэта ўсё гасударавы людзі, якія павінны прымаць рашэнні Лукашэнкі адносна іх. З віцэ-прэм'ера — у дырэктары завода. Не развязаў язык, не страціў веру? Вось так і правяраецца лаяльнасць. 

Але, у цэлым, малаімаверна, што яны вернуцца ў вышэйшыя эшалоны. Гэта ўжо трэба ўспрымаць, як пенсію, але ганаровую — з паніжэннем у званні, але з павышэннем у заробку. Бо ў дырэктара завода грошай больш, чым у губернатара. А напружвацца трэба менш», — сказаў «Нашай Ніве» работнік Савета міністраў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя9

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца4

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць