Усяго патроху

«Не сорамна вайну спансіраваць?» Блогер «Кокобай» зрабіў агляд рэстаранаў Масквы — і трапіў у скандал

Мінскі фудхантар Павел Крамар, больш вядомы як «Кокобай», —адзін з самых папулярных беларускіх блогераў. Ён займаецца аглядамі на ўстановы харчавання: кавярні, рэстараны, фуд-корты.

Павел Крамар

Крамар мае амаль 460 тысяч падпісчыкаў у інстаграме, 110 тысяч — у тэлеграм-канале, плюс іншыя сацсеткі і папулярны сайт. 

Нядаўна блогер вырашыў адкрыць шэнгенскую візу, а зрабіць гэта ў сённяшнім Мінску, мякка кажучы, вельмі складана. Праз гэта Павел разам з сябрамі паехаў у Маскву, каб паспрабаваць падацца там на іспанскую візу. 

Пасля ён выпусціў некалькі матэрыялаў пра сваю паездку.

Усё б нічога — няпростыя часы патрабуюць нестандартных рашэнняў, — але Крамар вырашыў зрабіць яшчэ і агляд некаторых маскоўскіх рэстаранаў. 

Ён выклаў справаздачу наведвання італьянскага рэстарана («На траіх — 440$, дзе алкаголю толькі 3 кактэйлі, як абакралі! Толькі дзеля лухары адпачынку з віном на тэрасе, па ежы якасна, але дорага!»), бара («За траіх без кавы з бясплатнай вадой — 46$. Смачна, якасны прадукт, але не горш, чым сняданкі ў 60% устаноў Мінска»), моднай кавярні («Цалкам сціпла па маскоўскіх мерках — 80$»).

Падзяліўся таксама ўражаннямі ад мясцовага фуд-корта і шаўрмы, завітаў у кальянную. 

Фота: koko.by

Усе свае эмоцыі Павел падрабязна і шчыра апісаў на сайце. Праставіў установам адзнакі ў «кокобаях», распісаў кошты. 

І атрымаў тону хэйтe ў сацсетках. 

Вось толькі некаторыя каментары:

Выглядае, Павел здзейсніў класічную «памылку Нурлана Сабурава» — мог бы прамаўчаць, але сказаў не тое і не ў той час. Зразумела, што падчас паездкі ў Маскву нельга не есці — але паказальна хваліцца паходамі па рэстаранах сённяшняй расійскай сталіцы?

Ці то для яго сапраўды не мае розніцы, што проста зараз Расія знішчае Украіну, ці то ён зрабіў свой агляд, проста не падумаўшы, — незразумела. Выбачацца публічна сярод беларускіх селебрыці не вельмі прынята. Папрокі ў сацсетках Крамар пакуль проста праігнараваў.

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да Паўла, ён прачытаў паведамленне, але вырашыў не адказваць.

У візах, дарэчы, адмовілі і яму, і яго сябрам. Цяпер Крамар плануе папытаць шчасця зноў і прасіць візу ў італьянцаў.

Чытайце таксама:

Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі

Самага папулярнага рэстараннага крытыка Беларусі з Koko.by чытаюць 270 тысяч чалавек. А ён ужо стаміўся есці!

Каментары

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей10

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей10

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць