Свет77

Кожны трэці расіянін лічыць, што Сонца круціцца вакол Зямлі

Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (УЦВГМ) прадставіў вынікі апытання пра навуковыя памылкі расіян.

Так, кожны трэці расіянін перакананы, што Сонца круціцца вакол Зямлі (35%), за 15 гадоў паказчык вырас на 7 п.п.

У той жа час толькі 12% пагадзіліся з тым, што абарот вакол Сонца Зямля здзяйсняе за адзін месяц (2007 г. — 14%; 2011 г. — 20%).

Выказванне аб радыяцыі выклікала менш цяжкасцяў. Са сцвярджэннем, што радыеактыўнае малако можна зрабіць бяспечным, калі яго пракіпяціць, пагадзіліся толькі 7%. Гэта ў 2 разы менш, чым 15 гадоў таму (2007 г. — 14%).

У тое, што першабытныя людзі маглі гуляць побач з дыназаўрамі, верыць кожны пяты (21%), у 2007 г. такіх была траціна (30%).

Даволі высокая доля памылковых адказаў на пытанні пра ГМА. З меркаваннем, што прадукты з ГМА могуць выклікаць рак, пагадзіліся 44% расіян (— 23 п.п. да 2014 г.). На думку 32% апытаных, генна мадыфікаваныя прадукты змогуць перамагчы голад на зямлі (— 6 п. п. да 2014 г.).

Разам з тым, паведамляе УЦВГМ, агульны ўзровень навуковай пісьменнасці насельніцтва паступова расце. Даследаванне паказала, што невысокі ўзровень навуковай пісьменнасці маюць 21% расіян, сярэдні ўзровень — 44%, высокі ўзровень — 35%. У большай ступені на навуковую пісьменнасць уплываюць адукацыя, медыяспажыванне, узрост, памер населенага пункта, што лагічна і цалкам вытлумачальна.

Расіян з невысокім узроўнем навуковай пісьменнасці адрознівае старэйшы ўзрост (60+); актыўны прагляд тэлевізара (43%); пражыванне ў вёсцы (32%); адукацыя на ўзроўні сярэдняй і ніжэйшай (31-55%).

Каментары7

  • Жаннэта из дома культуры
    02.08.2022
    Ну жэ и ці Ната Сібірская! ... Зимля как ашалелая лицит ф космас і А ані пра сонцн вакоуг зимли... А ГМО нужна чэм большая намазываць на калбасу или хлеб этажа так фвусна и палез на.
  • Ў
    02.08.2022
    Алех,
    вакол пуціна. Не стане пуціна, Сонца навогул не будзе круціцца.
  • 33
    02.08.2022
    Цікава, што б на гэта сказаў Задорнаў, калі б быў жывы?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць