Мова

Запусцілі марафон агучвання твораў Янкі Купалы. У ім можа паўдзельнічаць кожны, і гэтым прынесці практычную карысць

У рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння паэта Янкі Купалы ініцыятыва say.by запусціла цікавы праект. Усім ахвотным прапануецца з дапамогай спецыяльнага сайта запісаць сваім голасам любы твор паэта. Як растлумачылі стваральнікі ініцыятывы, такім чынам яны спрабуюць сабраць моўную базу, каб у будучыні тэхналогіі маглі працаваць з карыстальнікамі па-беларуску, піша «Анлайнер».

Сучасныя тэхналогіі дайшлі да такога ўзроўню, што часам нават не трэба даваць запыт ці каманды з дапамогай клавіятуры. Запусціць працу машыны можна голасам, а замест корпання ў энцыклапедыях — пагутарыць з галасавымі памочнікамі накшталт «Алісы» ці Siri і даволі хутка атрымаць адказ на неабходнае пытанне.

Як распавялі стваральнікі ініцыятывы say.by, яны хочуць, каб нашы суайчыннікі ў будучыні маглі размаўляць з сэрвісамі не толькі па-руску, але і на беларускай мове. Аднак для гэтага трэба стварыць даволі вялікую моўную базу з запісам галасоў розных людзей, што дазволіць камп'ютару павысіць якасць распазнавання.

— Янку Купалу абралі для марафону ў тым ліку, каб было цікавей. Мы можам з розных галасоў скласці цэлыя вершы і паслухаць, як яны гучаць у выкананні людзей, што жывуць у розных кутках Беларусі. Чэлендж працягнецца яшчэ 39 дзён, — расказалі арганізатары праекта.

За першы тыдзень у марафоне (а ён ужо трэці) паўдзельнічала 3 тысячы чалавек. У тым ліку супрацоўнікі буйных беларускіх арганізацый накшталт «Аліварыі», «А-100» і 21vek.

Калі да гэтай справы хочаце далучыцца і вы, праходзьце па спасылцы на сайт donar.by. Пакінуць запіс вельмі лёгка. Трэба толькі націснуць на значок з выявай мікрафона і зачытаць верш Янкі Купалы. Там жа можна паслухаць і запісы, якія ўжо атрымаліся.

Пажадана, каб падчас агучвання ваш голас гучаў натуральна, нібыта адбываецца звычайная размова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента3

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый11

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць