Кіно11

Што паглядзець. «Клеа» — серыял пра агентку Штазі

Новае стагоддзе падарыла нам шмат гісторый пра жанчын, якія выпраўляюць несправядлівасць: Беатрыкс Кіда ў «Забіць Біла», гераіня «Дзяўчыны з татуіроўкай дракона» або Ар’я Старк з «Гульні тронаў». «Клеа» — апошні прыклад такой гісторыі, якая яшчэ і адбываецца даволі блізка да нас.

Фота: Netflix

Галоўная гераіня серыяла — маладая немка, якую завуць Клеа, дзёрзкая жанчына-кілерка. Яе гісторыя пачынаецца незадоўга да падзення Берлінскай сцяны і нагадвае стужкі Таранціна «Бясслаўныя вырадкі» і «Аднойчы ў Галівудзе», у якіх стваральнікі гуляюць з гістарычнымі фактамі. Такі падыход надае канцу камуністычнай эпохі жартаўлівае адценне, піша npr.org.

На двары 1987 год, і Клеа, унучка вядомага дзяржаўнага дзеяча ГДР, працуе наёмнай забойцай у сакрэтнай паліцыі — Штазі. Яна профі ў сваёй справе, але пасля аднаго з заданняў дзяўчыну лжыва абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе і асуджаюць да пажыццёвага. Але падае Берлінскі мур, і ўсіх палітвязняў у ГДР вызваляюць. Пасля выхаду на волю Клеа бярэцца высветліць, хто ж яе запраторыў за краты, і прымусіць іх заплаціць.

Ёсць чалавек, які праследуе Клеа, але з цягам часу ён змяняе стаўленне да яе. Гэта Свен, кудлаты паліцэйскі з Заходняга Берліна, якога ніхто не ўспрымае ўсур’ёз. Свен прысутнічаў пры апошнім заданні, якое выканала Клеа, і з таго часу быў апантаны жаданнем знайсці гэтую забойцу. Але ж Клеа пагражае небяспека, бо яе ўласнае расследаванне пагражае некаторым надзвычайна ўплывовым людзям. Сярод іх і сапраўдныя гістарычныя дзеячы, напрыклад, кіраўнік Штазі Эрых Мільке.

Клеа падарожнічае па свеце ў спробах знайсці таго, хто ёй здрадзіў. Яна і Свен сутыкаюцца з забойцамі, двайнымі агентамі, ілжывымі сябрамі, некалькімі выпадковымі дурнямі і таямнічым шпіёнам кітайскага паходжання з Заходняй Германіі, які насамрэч можа быць самым разумным чалавекам у серыяле.

Часам героі падаюцца дзівакаватымі, але гэта ўсё роўна сакавітая гісторыя. Часткова гэта звязана з тым, што галоўныя акцёры граюць проста выдатна, і таму іх персанажы такія цікавыя: як сама Клеа, у якой разгубленасць спалучаецца з выключнай бясстрашнасцю, так і Свен, які часам раздражняе, але ўрэшце ачароўвае і гледачоў, і Клеа. У дадатак вам прынясе асалоду старанная рэканструкцыя эпохі. «Клеа» добра фіксуе кантраст паміж заходнімі немцамі з іх практычнасцю і багаццем і паслухмянымі немцамі ўсходнімі, якія ўсё яшчэ моцна прывязаныя да камуністычнай сістэмы і ніяк не змірацца з яе падзеннем.

У такіх гісторыях заўсёды цікава, удасца нарэшце герою адпомсціць, ці ён вырашыць, што варта ўсё-такі ўсім дараваць. Скажам дакладна: Клеа не думае, што помста — страва, якую трэба падаваць халоднай.

Рэйтынгі на вялікіх міжнародных рэсурсах:

IMDB — 7,5/10.

Rotten Tomatoes — 100% (па меркаваннях крытыкаў).

Што паглядзець. «Пясочны чалавек» — адна з найлепшых фэнтэзі-саг гэтага года

«Пяць дзён пасля катастрофы» — серыял пра тое, як дзяржава не выратавала падчас катаклізму

Што паглядзець. «Пацыент» — захапляльны і страшны трылер пра псіхатэрапію

Каментары1

  • Pevar
    02.10.2022
    И видео приложили с z .Кул

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня18

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах61

Правакатар з Беларусі напаў на Паўла Латушку ў Варшаве32

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам33

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы42

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня18

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць