Салігорскі «Шахцёр» трэці раз запар выйграў чэмпіянат Беларусі па футболе
У матчы апошняга тура «Шахцёр» перамог «Белшыну» з лікам 4:1 і застаўся на першым месцы.

Фота: ФК «Шахцёр»
«Энергетык-БДУ» фінішаваў на другім месцы. Студэнты прайгралі сёння мінскаму «Дынама» 1:3.
Бронзу чэмпіянату ўзяў БАТЭ, які перамог дзяржынскі «Арсенал» 2:0.
«Шахцёр» — 65, «Энергетык-БДУ» — 60, БАТЭ — 59, «Дынама Мінск» — 59, «Іслач» — 54, «Мінск» — 44, «Гомель», «Тарпеда» Жодзіна — 43, «Нёман» — 40, «Славія» Мазыр — 37, «Слуцк» — 32, «Белшына» — 30, «Дынама» Брэст — 27, Арсенал — 23, Віцебск — 22, «Дняпро» — 12.
БАТЭ знаходзіцца вышэй за «Дынама» за кошт лепшай розніцы мячоў.
Вышэйшую лігу пакідаюць «Дняпро» і «Віцебск». А «Арсенал» згуляе ў стыкавых матчах.
А наступным тыдні стартуе чэмпіянат свету па футболе.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары