На дзяржаўным тэлеканале «Брэст» выйшаў відэасюжэт, дзе паказалі аднаго з палітвязняў, затрыманага ў першыя дні вайны ва Украіне. У кадры можна ўбачыць, як выглядае форма палітычных.

30-гадовы фізік з Мінска Дзяніс Сасункевіч да зняволення працаваў у дзяржаўнай установе, піша «Вясна». Затрымалі яго 25 сакавіка.
Вядома, што 28 лютага ў цэнтры Мінска хлопец убачыў вайсковую тэхніку з пазначэннем на корпусе V, сфатаграфаваў яе і адправіў у адзін з пратэсных тэлеграм-каналаў.


Супраць Сасункевіча распачалі крымінальную справу паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Разгляд яго справы адбыўся 4 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла хлопца да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітвязень адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22, вядомай як «Воўчыя норы».

Жоўтая бірка — адзнака, якую прыдумалі ў месцах пазбаўлення волі для асуджаных па палітычных артыкулах.
Для вязняў ствараюць таксама невыносныя ўмовы на сутках у ІЧУ. У аддзелах міліцыі, ізалятарах і судах іх называюць «кантрольнымі». Літара «К» ставіцца і на некаторых дакументах затрыманых. Гэта кодавае слова дае зразумець супрацоўнікам сістэмы, як вырашаць лёс чалавека.
Стала вядома, якім кодавым словам лукашысты называюць палітычных
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
сёння расказвалі, як дазнаўшыся, што жанчына працуе ў турэмнай лякарні, хацелі паспачуваць ёй:
- няпростая пэўна праца. такі кантынгент...
на што тая:
- вы што. там усе прыстойныя культурныя людзі
гэта было ў 2007 годзе