Грамадства1212

«Мярзотнікі святое падстаўляюць». Лукашэнка выступіў з заявамі пра падзенне ракеты ў Польшчы

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што інцыдэнт з падзеннем ракеты на тэрыторыі Польшчы падобны да «дагаварняка». Гэтую тэму ён закрануў падчас сустрэчы з кіраўніком Удмурцкай Рэспублікі Аляксандрам Брачалавым, піша БелТА. Сцвярджэнні Аляксандра Лукашэнкі адносна інцыдэнта з ракетай заведама хлуслівыя.

Фота: БелТА

Ён звярнуў увагу, што ніхто не дае адказу на шэраг пытанняў. «Чаго ж гэтая шалёная ракета, пушчаная ўкраінскімі вайскоўцамі (а стралялі на ўсход — ракеты расійскія збівалі ў кірунку усходу), што ж яна так развярнулася і прайшла ў адваротны бок? Хай прафесіяналы адкажуць на гэтае пытанне. Гэтак жа не бывае. Такіх выпадковасцяў не бывае, — лічыць Лукашэнка. — Ну так, можна сказаць, што, ведаеце, ракета за Львоў ужо паляцела расійская, ледзь не ў бок Польшчы, таму С-300 развярнулася і ўжо страляла на захад. Паўстае пытанне: чаго ж вы стралялі, украінцы, у бок натаўскай дзяржавы? Ну і галоўнае пытанне, на што ніхто не адказвае, і амерыканцы маўчаць: а ў гэты момант, калі пуск ракеты С-300 украінцы ажыццяўлялі, па чым яны білі, па якіх аб'ектах? У гэты час не было ракет у паветры. Маўчаць. І амерыканцы маўчаць, не гавораць. Таму што разумеюць, што і мы кантралюем гэтую тэрыторыю. І сёе-тое мы бачым тут».

«Трэба на элементарныя пытанні адказаць. Чаму менавіта падчас саміту дваццаткі раптам атакавалі натаўскую дзяржаву, як гэта было першапачаткова прадстаўлена. Ведаеце, я баюся рабіць высновы, але падобна да такога дагаварняка, што далей няма куды. Але крыху не разлічылі — людзі загінулі. І палякам трэба адказаць ўласнаму насельніцтву. Кіраўніцтву Польшчы трэба адказаць перад палякамі, як магло так здарыцца, чаму білі па тэрыторыі Польшчы, хто дамовіўся, чаму ракета раптам з усходу на захад павярнула і паляцела, і чаму ў той момант стралялі, калі ў паветры не было расійскіх ракет. У гэты момант не было ракет. Вось на гэтыя пытанні трэба адказаць, і ўсё стане зразумела», — сказаў ён.

«Ведаеце, мярзотнікі даходзяць да таго, што святое падстаўляюць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтай сітуацыяй Лукашэнка пахваліў Джо Байдэна: «Малайцы. Джо Байдэн. Яму трэба аддаць належнае, што ён шчыра сказаў: «Прабачце, не расійская (ракета)».

«Таму цяпер супраць нас ідзе жорсткая вайна, схватка. І вось гэты прыклад паказвае. Апякліся і хуценька спрабуюць, як зладзеі, закрыць гэтую тэму. Ужо яна на Захадзе амаль і не абмяркоўваецца. Ну, значыць, гэта толькі пачатак. І яны шкадуюць, палякі і ўкраінцы, што гэта не расійская ракета, якая ляцела. Ім трэба нас справакаваць, трэба эскалацыя. Таму нам трэба глядзець на нашых людзей, на нашу эканоміку. Эканоміка — аснова ўсяго. Будзе эканоміка — нам не страшныя ніякія войны. Думаю, калі бог ёсць на свеце, ён хутка ўсё гэта высвеціць», — заявіў Лукашэнка.

Сцвярджэнні Аляксандра Лукашэнкі адносна інцыдэнта з ракетай заведама хлуслівыя. Інцыдэнт здарыўся на фоне масіраванай расійскай ракетнай атакі на ўкраінскія гарады, калі было выпушчана каля 85 ракет. Іх збівалі ў розных кірунках — у залежнасці ад таго, дзе размяшчаліся ўкраінскія проціракетныя батарэі. Як адзначылі кіраўнікі ЗША і Германіі, інцыдэнта не было б, калі б не было ракетных абстрэлаў Украіны і, шырэй беручы, вайны, саўдзельнікам якой выступае і рэжым Лукашэнкі.

Каментары12

  • Лідкін боршч
    21.11.2022
    Абы трызніць абы што. Аб ЧМ па футболе раскажы, чаму паглядзець па тэлевізары жыхары Беларусі не могуць. З удмуртамі і засталося толькі размаўляць.
  • Железный Дровосек
    21.11.2022
    Сельский дурачок(лит.),против тебя ещё война пока не началась. Когда начнётся—за полчаса все кончится. Жди,время имеет свойство ускоряться.
  • Все для саши.
    21.11.2022
    Саша, саша, я даже свою табуретку для тебя пожертвую.

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму3

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ25

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці19

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя14

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць