Грамадства6868

У трансляцыі большасці ўкраінскіх каналаў не згадалі слоў Байдэна пра Беларусь

Учора падчас выступу ў Варшаве прэзідэнт ЗША Джо Байдэн згадаў і пра беларусаў. «Адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю», — адзначыў ён. Гэтыя словы ў жывой трансляцыі ўкраінскіх каналаў не сталі перакладаць.

Фота: AP Photo/ Evan Vucci

Цалкам кавалак прамовы Джо Байдэна, дзе згадвалася Беларусь, гучаў так:

«Праз падзел і прыгнёт, калі прыгожы горад быў разбураны пасля Варшаўскага паўстання, на працягу дзесяцігоддзяў пад жалезным кулаком камуністычнага праўлення Польшча выстаяла, таму што вы былі разам.

Гэтак жа адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю.

Гэтак жа рашучасць народа Малдовы жыць ва ўмовах свабоды прынесла ім незалежнасць і паставіла іх на шлях сяброўства ў ЕС».

Гледачы ўкраінскіх трансляцый заўважылі, што там гэту цытату далі няпоўнай. Размова не пра тэкставыя трансляцыі, дзе, зразумела, медыя выбіраюць найбольш важныя для сябе кавалкі, а пра жывы эфір у відэа.

У трансляцыі «Суспільне» (той жа пераклад паказвалі на ўкраінскіх каналах «1+1» і «Факти ICTV») згадку пра Беларусь прапусцілі. Перакладчык агучыў словы Байдэна пра Варшаўскае паўстанне і пра тое, што Польшча выстаяла дзякуючы салідарнасці, а пасля перайшоў да выказвання пра Малдову.

Аналагічна было ў сінхронным перакладзе на канале Freedom.

На ўкраінскай версіі канала «Голас Амерыкі» перакладчык пачаў перакладаць фразу пра Беларусь, але запнуўся і пераключыўся на Малдову.

«І народ Беларусі і далей змагаецца з… Мы ведаем, як народ Малдовы стаіць за свае правы», — прагучала ў эфіры.

Невядома, тое было наўмысна ці праз тое, што не хапіла часу ў жывым эфіры агучыць прамову амерыканскага прэзідэнта даслоўна.

Канал «Радіо Свобода Украіна» даў пераклад гэтага ўрыўка прамовы цалкам.

«І важна памятаць, калі людзі ў Беларусі працягваюць стаяць і змагацца за сваё права на сваю дзяржаву», — прывёў словы Байдэна перакладчык.

«Свабодныя людзі ніколі не пагодзяцца жыць у цемры і несвабодзе». Пра што гаварыў Байдэн у Варшаве

Каментары68

  • Mar
    22.02.2023
    Очередной ответ от Украины тем наивным, которые ждут, что их придут оттуда освобождать. Они не замечали борьбы беларусов и всегда были на стороне Луки. И это не изменится никогда.
  • Бобр
    22.02.2023
    Наверное крепко обиделись
  • рома
    22.02.2023
    С точки зрения Украины( и международного права)  Беларусь агрессор и должна будет платить репарации как и россия, независимо от режима,который в ней будет.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць