Свет22

У Літве зноў арыштавалі юрыста Мантаса Данелюса, падазраванага ў шпіянажы

Юрыста Мантаса Данелюса, якога ў Літве абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі, зноў змясцілі пад варту да 5 красавіка, паведамляе LRT.

Мантаса Данелюса затрымалі 28 верасня мінулага года, і ён некалькі месяцаў правёў пад вартай. Але ў лютым яму змякчылі меру стрымання і вызвалілі пад падпіску.

У якасці ўмовы вызвалення Данелюсу былі забароненыя кантакты з удзельнікамі працэсу і іншымі людзьмі, названымі ў рашэнні суда. Але, паводле слоў пракурора Гедруса Тарасявічуса, Данелюс некалькі разоў парушыў гэтыя патрабаванні. Таму ёсць падставы меркаваць, што на волі падазраваны можа схавацца ад следчых, пракурора або суда, перашкаджаць судоваму працэсу або здзейсніць новыя злачынствы.

Мантас Данелюс уваходзіў у давер да беларускіх арганізацый у Літве, здабываў у іх інфармацыю. Ён абвінавачваецца ў тым, што перадаваў сабраную інфармацыю розным беларускім службам, уключаючы КДБ.

Чытайце таксама:

Літоўскаму юрысту, якога падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі, змякчылі меру стрымання

Хацеў збегчы ў Беларусь, але не паспеў. Новыя падрабязнасці справы пра шпіянаж на карысць КДБ літоўскага юрыста

«Беларускі думалі, што Данелюс шукае сабе жонку». Расследаванне літоўскага тэлебачання пра дзейнасць Данелюса

Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса

Каментары2

  • доктор лектор
    27.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Й
    27.02.2023
    Да посадите этого предателя Литвы и продажное существо на пожизненно, чтоб други не повадно было сотрудничать с хунтой!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць