Кіраўнік БРСМ пахваліў ГУБАЗіК за прыніжальныя відэа і сказаў, што гатовы разглядаць звароты ахвотных вярнуцца
Пра гэта Аляксандр Лук’янаў заявіў на БТ. «Мы толькі рады будзем дапамагчы вярнуцца, раскаяцца і прыўнесці свой уклад у развіццё нашай краіны», — заявіў ён.

Вядучая праграмы запыталася ў Лук’янава, ці гатовы БРСМ дапамагчы маладым людзям, якіх «бацькі прымушалі ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах або сілком вывезлі з краіны».
«Мы працуем з усёй моладдзю, у тым ліку з катэгорыяй, якая спатыкнулася. Памылку можа здзейсніць кожны, памылка — гэта адзін раз, два разы — сістэма. Таму наша задача — не даць маладому чалавеку другі раз спатыкнуцца, паказаць маладым людзям, дзе насамрэч крыецца патэнцыял для іх уласнага развіцця і ўмацавання нашай дзяржавы.
Калі да нас будуць паступаць такія звароты, мы зробім усё неабходнае, каб маладыя людзі маглі вярнуцца і сацыялізавацца. У нас працуе анлайн-прыёмная, і туды такія пытанні ўжо паступалі, куды звярнуцца, што неабходна зрабіць. Пытанні прыкладнога характару. <…> Калі ласка, звяртайцеся. Мы толькі рады будзем дапамагчы вярнуцца, раскаяцца і прыўнесці свой уклад у развіццё нашай краіны», — кажа ён.
Таксама Лук’янаў сказаў, што ў людзей, якія хочуць вярнуцца ў Беларусь, «павінен быць элемент раскаяння», і пахваліў у гэтым сэнсе ГУБАЗіК.
«Можа быць, не ў жывым эфіры, але такі запіс павінен быць у праваахоўных органах, — кажа ён. — Каб чалавек прыехаў, пацвердзіў, што ён усвядоміў, што, магчыма, ім маніпулявалі ў 2020-м ці наступным перыядзе, парушаў асновы канстытуцыйнага ладу. Няхай яно не будзе апублічанае, але калі чалавек спатыкнецца ў другі раз, то яго можна прадставіць, як у нас паспяхова гэта робіць ГУБАЗіК».
Чытайце таксама:
У полацкім Сафійскім саборы прымалі ў БРСМ — ФОТА
«Важна, каб працэс быў запушчаны». Вячорка пра выдачу ордара на арышт Лукашэнкі
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары