Грамадства2020

Беларуска Алена Повышава заваявала «Крыштальную саву» на «Што? Дзе? Калі?»

Яе каманда выйграла фінал летняй серыі гульняў у маскоўскім клубе.

Скрыншот фінальнага моманту гульні

Каманда Алены Повышавай (Дзмітрый Аўдзеенка, Сяргей Кавалеўскі, Віталь Пагарэлаў, Сяргей Кашнікаў, Павел Яршоў і сама Алена Повышава) аказалася ў фінале, калі выйграла адборачную гульню, а астатнія прэтэндэнты, у тым ліку каманда Алеся Мухіна, свае гульні прайгралі.

Цікава, што ў фінале на стале было тры пытанні ад тэлегледачоў з Беларусі. Прычым першым акурат выпала пытанне ад Аляксандра Федзюковіча з Бярозы.

Каманда выйграла фінал, а потым пачалося ўзнагароджанне.

Спачатку Алена Повышава атрымала прыз «Крыштальны атам» як найлепшы гулец каманды, а затым магістры прагаласавалі за яе як найлепшага гульца летняй серыі — беларуска атрымала «Крыштальную саву».

Алена Повышава скончыла ўніверсітэт у Мінску, але з 2011 года жыве ў Санкт-Пецярбургу. У «Што? Дзе? Калі?» гуляе з 2012 года, два апошнія гады не гуляла. Яе муж — знаўца Юрый Філіпаў.

Варта заўважыць, што пасля шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну многія знаўцы клуба пакінулі маскоўскую гульню ў знак пратэсту, таму некаторыя каманды выглядаюць досыць дзіўна. А пасля жніўня 2020 года дзясяткі гульцоў пакінулі беларускую версію ў знак пратэсту супраць рэпрэсій, гвалту і дрэннага рэнамэ тэлеканала АНТ, на якім ідзе беларуская праграма, якую вядзе Алесь Мухін.

Каментары20

  • Ніакрр
    20.06.2023
    Калябаранты!
  • Ёсік
    20.06.2023
    Беларусы за мяжой тыя, хто памятае радзіму, мову, бярэ ўдзел у згуртаваньнях, каб не забываць свае карані, а гэта ўжо расейка.
  • Wunderwaffe
    20.06.2023
    Яшчэ в 2020 годзе, шмат знаўцоў сышлі з беларускай версіі і ўвогуле гуляюць зараз в бліжэйшым наваколлі. А Мухін сапраўдны ціхі калабарант.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі16

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць