Вайна2323

Пачаліся баявыя сутыкненні паміж ПВК «Вагнер» і сіламі Мінабароны Расіі — Прыгожын

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын сцвярджае, што Мінабароны Расіі нанесла ракетны ўдар па лагерах ягоных наймітаў.

«Мы былі гатовыя пайсці на саступкі Мінабароны, здаць зброю і знайсці рашэнне, як мы будзем далей абараняць сваю краіну. Але гэтыя мярзотнікі, яны не супакоіліся.

Сёння, бачачы, што мы не зламаныя, яны нанеслі ракетныя ўдары па нашых тылавых лагерах. Загінула вялікая колькасць нашых байцоў», — заявіў Прыгожын, паабяцаўшы жорсткі адказ.

«Рада камандзіраў ПВК «Вагнер» прыняла рашэнне: зло, якое нясе вайсковае кіраўніцтва краіны, павінна быць спыненае. Тыя, хто знішчыў сёння нашых хлопцаў, хто знішчыў многія дзясяткі тысяч жыццяў рускіх салдат, будуць пакараныя.

Я прашу нікому не аказваць супраціў. [Інакш] мы будзем лічыць, што гэта пагроза, і будзем знішчаць усіх неадкладна, уключаючы любыя блокпасты, якія ўсталі на нашым шляху, любую авіяцыю, якую ўбачым над сваімі галовамі. Я прашу ўсіх не паддавацца на правакацыі, заставацца ў сваіх дамах і пажадана па маршруце нашага руху не выходзіць на вуліцу», — сказаў куратар «вагнераўцаў».

Са слоў Прыгожына, «прэзідэнцкая ўлада, урад МУС, Расгвардыя і іншыя структуры будуць працаваць далей у звыклым парадку».

«Мы разбяромся з тымі, хто знішчае рускіх салдат, і вернемся на фронт. Справядлівасць у войсках будзе адноўленая, а пасля гэтага і справядлівасць для ўсёй Расіі», — дадаў ён.

Мінабароны Расіі пракаментавала заявы Яўгена Прыгожына:

«Усе паведамленні і відэакадры, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках ад імя Яўгена Прыгожына, пра нібыта нанясенне МА РФ удару па «тылавых лагерах» ПВК «Вагнер» не адпавядаюць рэчаіснасці і з'яўляюцца інфармацыйнай правакацыяй.

Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі працягваюць выкананне баявых задач на лініі судакранання з Узброенымі сіламі Украіны ў раёне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі».

Тым часам Прыгожын працягвае выступаць з заявамі:

«Міністр Шайгу баязліва збег з Растова. У 21-00 ён бег, каб не тлумачыцца, навошта падымаў верталёты знішчаць байцоў, навошта наносіў ракетныя ўдары. Гэтая пачвара будзе спыненая».

Пасля гэтага ён заявіў, што «вагнераўцаў» 25 тысяч і яны некуды ідуць «разбірацца, чаму ў краіне творыцца бязмежжа», а ўсіх астатніх заклікаў далучацца, бо трэба «заканчваць з гэтым бязладдзем».

Былы кіраўнік Мінабароны самаабвешчанай «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) у сувязі з тым, што адбываецца, канстатаваў, што Расія апынулася «на мяжы спробы вайсковага перавароту».

«Хто яго ініцыюе, пакуль няясна. Не выключана, што да яго імкнуцца абедзве варожыя фракцыі «партыі ўлады» пры нейтралітэце трэцяй (ФСБ і Рада Бяспекі)», — напісаў ён.

Каментары23

  • Чаркашкварка
    23.06.2023
    Цiкавы замес. Прыгожын, а ты перахадзi на бок Украiны. Зброю ж цябе трэба недзе будзе браць.
  • Олег
    23.06.2023
    А кароль то голый.
  • Тертель
    23.06.2023
    Пускай бы эти рашисты перестреляли там друг друга, и чем быстрее чем лучше. Чем меньше будет вагнервцев, путинских войск, тем быстрее закончится война.

Цяпер чытаюць

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода17

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Фарэраў — больш не футбольны карлік. Яны маюць чатыры перамогі ў адборы3

Трамп: ЗША могуць перадаць Украіне ракеты «Тамагаўк», калі Расія не пакладзе канец вайне ў найбліжэйшы час5

У Беларусі пайшоў першы снег ВІДЭА1

Зборная Беларусі па футболе зноў прайграла шатландцам у адборачным матчы. Затое хоць раз забілі6

У МЗС расказалі, з якімі краінамі вядуць перамовы пра бязвізавы рэжым6

Забіты палкай воўк не быў шалёным: працяг гісторыі з Івацэвіцкага раёна25

Пенсіянерку з Гомеля пасадзілі ў калонію за «абразу Лукашэнкі», «дыскрэдытацыю Беларусі» і «экстрэмісцкае фарміраванне»5

У Круглянскім раёне вецер разбурыў будынак цялятніка, дзе знаходзіліся жывёлы1

У Крупках моцны вецер зрываў дахі са шматпавярховікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода17

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць