Вайна2222

Прыгожын апублікаваў шэраг антываенных калажаў, якія ўжо параўноўваюць з бальшавіцкімі

Прэс-служба заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына апублікавала 10 калажаў пад агульнай назвай «Два светы — адзін час». Агульны іх пасыл — у той час, як расійскія вайскоўцы знаходзяцца на фронце ў жахлівых умовах і пачкамі гінуць, іншая частка Расіі жыве сваім жыццём у весялосці і раскошы.

Падобная рыторыка нагадвае антываенную агітацыю бальшавікоў часоў Першай сусветнай вайны. Тады бальшавікі таксама ціснулі на тое, што ў той час, як «просты народ» нясе вялікія страты і ахвяры, эліты імперыі працягваюць бавіць час, ні ў чым сабе не адмаўляючы. 

У выніку гэтыя супярэчнасці на фоне пастаянных няўдач на фронце скончыліся рэвалюцыяй 1917 года і крахам царскага рэжыму. А пасля на некалькі гадоў разгарнулася крывавая грамадзянская вайна.

Публікацыя прэс-службай Прыгожына гэтых калажаў укладаецца ў агульную логіку канфлікту стваральніка ПВК «Вагнер» з Крамлём і расійскім Міністэрствам абароны, у рамках якога Прыгожын рабіў ужо шмат скандальных і прамалінейных заяў, у якіх абвінавачваў крамлёўскіх чыноўнікаў адкрыта, не падбіраючы слоў.

Каментары22

  • mikola
    17.06.2023
    idyiot...jak drukavac fotazdymki zabityh...?
  • Правдоруб
    17.06.2023
    mikola, это жизнь орков - родился, побухал, сдох!
  • imia
    17.06.2023
    Антываеннага тут нiчога няма. Прыгожын хоча усеагульную мабiлiзацыю. А ворагамi Ён бычыць рассейския элiты.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць