Грамадства1111

Школам у Віцебскай вобласці масава надаюцца імёны савецкіх герояў

За апошнія чатыры гады з 350 сярэдніх навучальных устаноў Віцебскай вобласці больш за сто ўжо набылі імёны розных людзей, што праславіліся ў савецкі час. У асноўным гэта вайскоўцы ці партызаны, якія атрымалі званні Герояў Савецкага Саюза. Толькі ў адным Віцебску такіх школ — каля двух дзясяткаў, як заўважыла «Віцебская вясна».

Уладзімір Цярэньцьеў — каля мікрафона

Ідэйным натхняльнікам і выканаўцам гэтага праекта стаў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Паводле слоў чыноўніка, цяпер больш як 100 школ Віцебшчыны маюць імёны савецкіх герояў, і праца гэтая будзе працягвацца.

28 чэрвеня Цярэнцьеў узяў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды прысваення сярэдняй школе №2 горада Новалукомля імя старшага лейтэнанта войскаў НКВД-НКГБ Героя Савецкага Саюза Фёдара Азміцеля. У Чашніцкім раёне гэта ўжо трэцяя школа, якая атрымала імя Героя Савецкага Саюза.

А на наступны дзень той жа Цярэнцьеў прысутнічаў на новым публічным мерапрыемстве — у гонар прысваення сярэдняй школе №2 Оршы імя камандзіра дывізіёна 462-га артылерыйскага палка 13-й арміі Заходняга фронту Героя Савецкага Саюза Барыса Хігрына.

Пры гэтым нават у суседняй расійскай Смаленскай вобласці падобнага імпэту не назіраецца. З 425-ці мясцовых школ імёны савецкіх герояў носяць толькі 17.

Чытайце таксама:

«Іх біяграфіі мэтанакіравана міфалагізуюцца». Прэзідэнт Казахстана выказаўся супраць прысваення аб'ектам імёнаў савецкіх дзеячаў

Хісткае становішча. Пад Мінскам развальваецца рэканструяваны Курган Славы

Што цяпер расказвае музейніца з Мар'інай Горкі, якая праславілася выказваннем, што амерыканскае войска — гэта «гей-салдаты ў памперсах»

Каментары11

  • Ганьба
    05.07.2023
    Пасля зрынання лукафашысцкага рэжыма ніякай памяці пра савок застацца не павінна. І хай гэта будзе выплёскванне дзіця разам з вадой і перагіб. Без розніцы. Яны настолькі абрыдлі са сваім выпячваннем вайны 80-гадовай даўніны, настолькі заплямілі ўсё сваімі бруднымі тлустымі пальцамі, что чысціць будзем пад корань. Поўная дэлукашызацыя і дасаўкавізацыя.
  • mikola
    05.07.2023
    Idyioty...
  • Litwin VKL
    05.07.2023
    лейтэнанта войскаў НКВД...

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць