Свет1515

У Польшчы раскрылі цяперашнюю колькасць беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэтах краіны

Акрамя гэтага, былі названыя самыя папулярныя кірункі навучання сярод беларусаў і іншых замежнікаў.

Фота: «Наша Ніва»

Паводле новай справаздачы адукацыйнага фонду Perspektywy, у Польшчы цяпер навучаецца 1,21 мільёна студэнтаў, 105 тысяч з якіх — замежнікі.

Сярод замежнікаў ёсць тры самыя вялікія групы: студэнты з Украіны, Беларусі і Турцыі, перадае Polskie Radio.

«Большасць складаюць украінцы — 48 100 чалавек, або 45,6% ад агульнай колькасці замежных студэнтаў. Далей ідуць беларусы — іх цяпер 12 тысяч, або 11,4%. Тройку прызёраў замыкаюць туркі з 3800 студэнтамі (3,6%)», — сказана ў новай справаздачы.

Усяго ж топ-10 па колькасці замежных студэнтаў у Польшчы выглядае цяпер так.

  1. Украіна
  2. Беларусь
  3. Турцыя
  4. Зімбабвэ
  5. Індыя
  6. Азербайджан
  7. Узбекістан
  8. Кітай
  9. Казахстан
  10. Нігерыя

«60% замежных студэнтаў вучацца на польскай мове, 37% — на англійскай, а ўсе астатнія — на розных іншых. Самымі папулярнымі кірункамі ў замежнікаў з'яўляюцца менеджмент, інфарматыка і медыцына», — піша Polskie Radio са спасылкай на справаздачу.

Нагадаем, што раней мы пісалі пра рост цэнаў на навучанне ва ўніверсітэтах Беларусі.

Каментары15

  • Петя
    21.07.2023
    Из 400к Студентов 12к в Польше. Опять магические 3%
  • ром
    21.07.2023
    якая медыцына у польшчы??? тут такога няма
  • Paliašuk
    22.07.2023
    Hey, you traitors Zimbabwians! Why don't you study in a great Baranavichy State University, but in that capitalist low-quality Polish universities? You should know that you are not brothers to us anymore! Nie zabudem, nie prostim! Žestačajše!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць