Грамадства

Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Валерыі Касцюговай

Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу журналісткі Валерыі Касцюговай і пакінуў у сіле вырак — 10 гадоў зняволення, вынесены ў сакавіку Мінгарсудом. Пасяджэнне ў Вярхоўным судзе прайшло 25 ліпеня.

Пасля разгляду апеляцыі спадарыня Валерыя мела кароткае спатканне з мужам. Цяпер на пачатку жніўня яе павінны этапаваць у Гомель, дзе яна будзе адбываць прысуджанае пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.

Паводле родных і сяброў, Валерыя Касцюгова не спадзявалася, што Вярхоўны суд задаволіць яе апеляцыйную скаргу.

Але вырашыла аспрэчваць рашэнне суда першай інстанцыі, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з вынесеным прысудам, піша БАЖ.

Валерыя Касцюгова — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтар «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе» — была затрыманая 30 чэрвеня 2021 года супрацоўнікамі КДБ пасля вобшуку ў яе кватэры.

Жанчыну спачатку змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна, адтуль перавялі ў СІЗА № 1. Амаль два гады яна правяла на «Валадарцы» ў чаканні суда і яшчэ некалькі месяцаў, пакуль прысуд уступіў у законную сілу. За кратамі сустрэла свой юбілей — 55-годдзе.

Валерыю Касцюгову судзілі разам з Таццянай Кузінай — адной з заснавальніц праекта SYMPA, даследчыцай ў сферы дзяржаўнага кіравання. Кузіну затрымалі на дзень раней за Касцюгову ў мінскім аэрапорце на пашпартным кантролі перад рэйсам на Тбілісі.

У чым канкрэтна звінавацілі жанчын-экспертак, застаецца невядомым: з адвакатаў узялі падпіскі аб неразгалошванні, а суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць