Эканоміка99

З кампаніі «А-100 Дэвелапмент» сыходзіць адзін з кіраўнікоў

Сёння стала вядома, што Святлана Шэўлік завяршае працу ў «А-100 Дэвелапмент», а таксама выходзіць са складу акцыянераў і назіральнай рады кампаніі, паведамляе Realt.by.

Святлана кажа, што рашэнне аб сыходзе яна прыняла яшчэ два гады таму, таму спантанным назваць яго нельга.

— Я правяла ў «А-100 Дэвелапмент» амаль усё свядомае жыццё і, дзякуючы той свабодзе, якую мне далі ўласнікі кампаніі, зрабіла нават больш, чым магла марыць. Я атрымала бясцэнны досвед і глыбокія веды ў дэвелапменце, у стварэнні па-сапраўднаму годных і прагрэсіўных жылых комплексаў, — падзялілася Святлана Шэўлік. Яе рашэнне матываванае жаданнем займацца новымі праектамі, у тым ліку ўласнымі, — на беларускім і міжнародным рынках.

Нагадаем, Святлана Шэўлік больш за 18 гадоў працавала ў групе кампаній на розных пазіцыях. У 2011 годзе яна ўзначаліла кампанію і стала генеральным дырэктарам. Пад яе кіраваннем ствараліся і рэалізоўваліся такія жылыя комплексы, як Новая Баравая, «Пірс», «Зялёная Гавань» і «Дэпо».

Акрамя таго, за гэтыя гады, у дадатак да асноўнай дзейнасці ў сферы дэвелапменту і жылой нерухомасці, з'явіліся новыя бізнэс-напрамкі — кіруючая кампанія «А-100 камфорт» і інавацыйны завод «Сучасных бетонных канструкцый».

— Нам удалося змяніць рынак і людзей, змяніць падыходы да таго, якім павінен быць сучасны горад і па якіх правілах павінны дзейнічаць забудоўшчыкі. Я веру, што «А-100 Дэвелапмент» працягне працаваць па тых стандартах, якія ўжо сфармаваныя і за якія нас палюбілі нашы кліенты: выкананне абяцанняў, сумленнасць, безумоўная якасць, інавацыйнасць, імкненне даваць людзям больш.

Каментары9

  • mikola
    01.08.2023
    Syhodzic...? Mazliva *pa prapanove dobrazyczliucau *....
  • Жыхар НБ
    01.08.2023
    Шкада, канешне - зроблена было сапраўды шмат. Простыя, але супер-эфектыўныя рашэнні: закрытыя двары, прахадныя пад'езды, вялікія вокны. Тое, што не паўплывала на цану, пакінуўшы жытло ў бюджэтным сегменце, але кардынальна змяніла ўяуленне аб тым, якім можа быць спальны мікра-район. Не ўяўляю сабе, як бы мы выпускалі дзіця на вуліцу без дагляду у Серабранцы, напрыклад. Але самае галоўнае, што цяпер і іншыя забудоўшчыкі вымушаныя рабіць іначай, чым яны звыклі. Шэрыя панэлькі без ідэі і інфраструктуры ўжо не прадаюцца так лёгка, як у 2000-х.
    Дзякуй, Святлана і поспехаў! Спадзяюся, гэта не апошні Ваш праект і шмат чаго яшчэ атрымаецца зрабіць для плаяпшэння нашай краіны і грамадства.
  • Максим Дизайнер
    01.08.2023
    Ждите тонны мусора в Инсте с пляжей и заграниц. Нарубила пры крывавай дыктатуры, и поехала тратить з бугор.

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць