Афіша

Кіно на выходныя

Фант-Азія

Клятва (Wu ji).

Кітай–Ганконг–Японія–Паўднёвая Карэя, 2005, каляровы, 128 хв.

Жанр: фант Азія (Кітайская гістарычная казка).

Адзнака: 8,5 (з 10).

У 80-я гады ў Ганконгу крышталізаваўся адмысловы кітайскі жанр – фант Азія. У фант-Азійных карцінах дзейнічаюць паветраныя ваяры, зачараваныя прынцэсы, прывіды, апранутыя ў гістарычныя шаты, а сярэднявечныя героі вядуць неверагодныя бойкі.

«Клятва» Чэна Кайге, што сталася найпасьпяховейшай пракатнай карцінай у Кітаі, менавіта такая. Пекната кітайскага жывапісу, каліграфія кадру, мэдытацыйна-авантурны сюжэт, як у таўшчэзных кітайскіх раманах.

Чароўнае нацыянальнае кіно кітайскага клясыка Чэна Кайге трэба проста глядзець. У ім усё магчыма.

Капіталістычны рэалізм

Паліцыя Маямі: Аддзел нораваў (Miami Vice).

ЗША, 2006, каляровы, 146 хв.

Жанр: крымінальная драма.

Адзнака: 5 (з 10).

Дэтэктывы Джэймз Крокет і Рыкарда Табс засланыя ў наркакартэль, каб выявіць «крата», які здаў агентаў ФБР. Апэрацыя праходзіць няпроста...

Цуд «Паліцыі Маямі» зусім ня ў тым, што гэта даўгаваты кінапаўтор знакамітага тэлесэрыялу 90-х. (Звычайна адбываецца наадварот – кіно разрастаецца ў тэлесэрыі.)

Няма нічога дзіўнага ў тым, што героі капіталістычнага рэалізму ў выкананьні Коліна Фарэла й Джэмі Фокса – маналітна-станоўчыя, як пэрсанажы коміксаў. Не зьдзіўляе і наркакартэль, які фізіяноміямі й норавамі нагадвае беларускую вэртыкаль.

Каханьне дэтэктыва Крокета і наркафінансысткі Ізабэлы (прыгажуня Лі Гун) – таксама ня звышнатуральная зьява.

Ступар выклікае базавае пасланьне, якое праходзіць праз чысьцец змрочнае формы. Рэжысэр Майкл Ман выкарыстоўвае лічбавую камэру, гуляе расфокусам, тыкаецца кінавокам у дэталі скуры, ствараючы амаль фізычна адчувальную атмасфэру зла.

Але станоўчыя героі пераадольваюць усё – дзеля справядлівасьці й любові.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць