Эканоміка44

Тэрміновыя ўклады ў беларускіх рублях. Ці застанецца выгада праз год з улікам дэвальвацыі? 

Паглядзелі, наколькі выгадна рабіць безадзыўныя рублёвыя ўклады. Што стала б з грашыма, калі б мы іх паклалі на дэпазіт год таму?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Высокія працэнты і нізкія вынікі

Станам на пачатак жніўня, беларускія рублі можна пакласці на безадзыўны ўклад на год пад 10,6% гадавых. Напрыклад, такі працэнт прапануе найбуйнейшы банк краіны — Беларусбанк.

Але мінулым летам стаўкі былі вышэйшыя. Самым выгадным у ліпені 2022 быў дэпазіт з фіксаванай стаўкай 20% на 13 месяцаў. (Прыбытак ад укладаў з тэрмінам большым за 1 год не абкладаецца падаткам, таму банкі часцяком прапануюць рабіць уклад на 13, а не 12 месяцаў.)

Для зручнасці разлікаў возьмем суму 10 000 рублёў, што па тагачасным курсе Нацыянальнага банка раўнялася 3850 далярам ЗША.

Праз 13 месяцаў замест 10 тысяч рублёў вы б атрымалі 12 166 рублёў. То-бок чысты прыбытак складае 2166 рублёў. Няблага, але гэта ў нацыянальнай валюце.

Калі перавесці рублі ў даляры па актуальным курсе Нацбанка, мы атрымаем 3940 даляраў ЗША. Такім чынам, атрыманы прыбытак за 13 месяцаў складзе ўсяго 90 даляраў ЗША.

Ці выгадней рабіць уклады ў валюце?

Працэнтныя стаўкі па дэпазітах у валюце цяпер у рамках хібнасці. За амерыканскую валюту, напрыклад, можна разлічваць на 0,3% гадавых, калі разглядаць уклады тэрмінам на 1 год.

З еўра сітуацыя яшчэ больш сумная, наступная лічба пасля коскі — таксама 0. Калі гэта ўклад на год, то банкі прапануюць 0,05% гадавых у еўра.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Але летась сітуацыя выглядала зусім інакш. Праз тое, што з пачаткам вайны людзі пачалі масава здымаць грошы з укладаў, банкі былі зацікаўленыя ў тым, каб іх прыцягнуць. Таму мінулым летам стаўкі па валютных дэпазітах былі нерэальна высокія.

У далярах ЗША можна было адкрыць безадзыўны дэпазіт з фіксаванай стаўкай да 6% гадавых.

Такім чынам, з леташніх 3850 даляраў праз год пасля аплаты падатку ў вас было б ужо $4050. Чысты прыбытак з такой сумы ў такім выпадку склаў бы 200 даляраў ЗША. Гэта ў два разы больш, чым у выпадку з рублямі.

Які дэпазіт выгадна адкрываць у 2023 годзе?

Цяпер валютныя ўклады сталі настолькі нявыгаднымі, што яны нават блізка не пакрыюць інфляцыйныя страты. Cтаўкі па рублёвых дэпазітах таксама моцна праселі ў параўнанні з мінулым годам.

Але варта адзначыць, што банкаўскія ўклады з'яўляюцца інструментам не для прымнажэння назапашванняў, а для іх зберагання. Хаця пры ўдалых абставінах рублёвыя дэпазіты могуць прынесці неблагі прыбытак. Але для гэтага трэба, каб курс заставаўся стабільным, а стаўкі высокімі. Летась сапраўды былі перыяды, калі на кароткатэрміновых (3—6 месяцаў) безадзыўных укладах у рублях можна было падзарабіць, бо беларускі рубель летась як заўважна прасядаў, так і ўмацоўваўся.

Чытайце таксама: 

Даляр, еўра ці кітайскі юань? Захоўванне грошай у якой з валют аказалася самым выгадным за мінулы год

Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый

Каментары4

  • даведка
    06.08.2023
    А ну его играть с режимом во вклады, которые обесцениваются и которые отозвать нельзя, да ещё налог плати.
  • Янка
    06.08.2023
    Дэпазыты ў беларускіх банках - гэта прыватныя інвестыцыі ў беларускаую эканоміку ў непрадказальных умовах дыктатуры, якая ніколі не паважала ні права, ні прыватную маёмасць. Нават у СКВ, бо досвед дэфолту па еўрабондах ужо ёсьць. Асабліва пасля 24.02.22.
    Таму ўсе гэтыя разважанні цікавыя альбо для некваліфікаваных інвестараў, альбо для аматараў фінансавых спекуляцый.
  • Янка
    06.08.2023
    Карысныя ідыёты, дадатакова нікуды ня знікла рызыка сітуацыі, калі валюты ў абменніках няма, альбо ўведзены людажэрны падатак на набыццё валюты, альбо існуе жудасны спрэд, які з'ядае любы прыбытак, як гэта зараз адбываецца з курсам ₽

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона7

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце24

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона7

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць