Грамадства1919

Што члены штаба Бабарыкі шукалі ў Маскве

Член штаба Бабарыкі Іван Краўцоў у выпуску ютуб-канала «Ток» распавёў пра тое, што бабарыканцы шукалі ў Маскве, выказаў сваё стаўленне да Расіі і акрэсліў асноўную задачу штаба ў цяперашні час.

Іван Краўцоў Иван Кравцов Ivan Kraucou
Па словах Івана Краўцова, цяпер галоўная задача ў бабарыканцаў — знайсці варыянты, як у Беларусі зрабіць рэжым дэмакратычным. Скрын відэа «Ток»

Навошта пасля выбараў члены штаба Бабарыкі ездзілі ў Маскву

Іван Краўцоў тлумачыць паездкі тым, што яны хацелі разабрацца ў сітуацыі: «Заўсёды былі чуткі пра «руку Масквы», што Масква хоча памяняць Лукашэнку. Хацелася зразумець, ці гэта так. Мы ў прынцыпе зразумелі пасля гэтых паездак, што гэта не так».

На заўвагу аб тым, што згаданыя паездкі ў той час выглядалі як пошук падтрымкі, Краўцоў заўважае, што ў той час усе шукалі падтрымку.

«У сітуацыі, калі Лукашэнка не ідзе на перамовы, то гэта заставаўся адзіны сцэнар, калі ты неяк можаш разгайдаць шалі. Тады гэта была распаўсюджаная рэч. Ціханоўская з Вільні звярталася, не ведаю, як яго назваць, да прэзідэнта Расіі. Латушка пісаў афіцыйныя лісты ад Каардынацыйнай рады, знаходзячыся ў Мінску.

На жаль, гэта рэальнасць, ад якой мы за гэтыя 30 гадоў не можам адысці. Мы залежныя ад Расіі, не самастойныя ў поўнай меры. І гэта заставаўся адзіны варыянт».

На пытанне пра тое, чаму бабарыканцаў не падтрымалі ў Маскве, Краўцоў адказвае, што вельмі складана быць больш прарасійскім, чым Лукашэнка.

«У расіян, на мой погляд, усё проста. Чый Крым? Што там Захад? У цябе ёсць канкрэтныя ідэалагічныя чэк-поінты. Калі ты іх не праходзіш, то аўтаматычна менш цікавы, чым Лукашэнка. Не гаворачы пра тое, што ў цябе няма рэальнай улады. Па такіх чэк-лістах мы не прайшлі».

Чаму цяпер у дэмакратычных сіл Беларусі дрэнныя адносіны з Украінай

Краўцоў кажа, што не шкадуе аб тагачаснай пазіцыі штаба не крытыкаваць Расію і не думае, што цяперашняе стаўленне ўкраінскіх палітыкаў да беларускіх дэмсілаў звязана з тым, што было ў 2020 годзе:

«Мне здаецца, што гэта дастаткова хітрая і вывераная пазіцыя. Я лічу, што ва ўкраінцаў няма асаблівай цікавасці ўступаць у цеснае ўзаемадзеянне з беларускай апазіцыяй. Ім не зразумелая «даданая вартасць» ад гэтага.

На жаль, вайна прымушае цябе быць больш прагматычным. Ты пачынаеш думаць, што табе дапаможа выйграць. Танкі, бензін, пушкі, ракеты. У цябе трохі іншая лінейка. Гэта не палітык у Люксембургу, якому важна зрабіць сумесны здымак і паказаць, што падтрымлівае дэмакратыю. У цябе вайна, бамбяць дамы. Чым [беларускія] дэмакратычныя сілы могуць дапамагчы Украіне, я не вельмі разумею.

Навошта дэмакратычным сілам Украіна, мне вельмі зразумела. Украіна цяпер на вяршыні сусветнага парадку дня. Калі б адбылася сустрэча лідараў беларускіх і ўкраінскіх дэмсілаў, гэта перад усім павысіла б статус беларускіх дэмсілаў, але ніяк бы не змяніла статус Украіны».

Пазіцыя адносна Крыму і Расіі

Іван Краўцоў адзначае, што юрыдычна Крым — украінскі. Гэта сучасная тэрыторыя Украіны. Але дэ-факта ён знаходзіцца пад кіраваннем Расіі.

Выказваючыся аб сваёй пазіцыі адносна Пуціна і Расіі, Краўцоў распавядае, што не верыў, што Пуцін уварвецца ва Украіну. Ён думае, што шмат хто на Захадзе ў гэта не верыў:

«Мы восенню 2021 года ездзілі ў Германію, Злучаныя Штаты. Гэта разглядалася выключна як бязглузды варыянт. Тое, што здарылася, гэта жах. Я ніколі не мог уявіць, калі раней ездзіў у Маскву, што гэта пераўтворыцца вось у такое.

Уся рэч у тым, што яны да гэтага доўга рыхтаваліся. І цяпер пачынаеш разумець. Я памятаю Грузію, 2008 год. І выходзяць такія кнігі, як «Праект Расія». І там нацыянал-патрыятычная ідэалогія, перамяшаная з праваслаўем. Толькі ты цяпер разумееш, як доўга вялася падрыхтоўка да таго, каб пабудаваць нацыяналісцкі рэжым. Цалкам такі агідны. Я думаў, што такога не ўбачу. Але цяпер я гэта бачу. І з гэтым даводзіцца жыць».

Галоўная задача бабарыканцаў

Краўцоў гаворыць, што галоўная задача ў бабарыканцаў — знайсці варыянты, як у Беларусі зрабіць рэжым дэмакратычным.

«У бягучай сітуацыі мала хто што можа зрабіць. Але ў нас ёсць вялікія актывы. Ёсць офіс Святланы Ціханоўскай. Але перад усім для нас ёсць Бабарыка, Марыя Калеснікава, шмат іншых цудоўных людзей, якія знаходзяцца ў турме. Сотні людзей. Гэта таксама вельмі вялікі актыў.

Наш актыў — гэта людзі. Таму што ты робіш у сітуацыі, калі ты не можаш нічога зрабіць? Ты імкнешся не згубіць тое, што ёсць, і чакаеш магчымасці дзейнічаць. Як ты будзеш дзейнічаць, ты не ведаеш. Але гэтага ніхто цяпер не ведае. Ніхто не ведае, калі скончыцца вайна ва Украіне, калі памрэ Лукашэнка і Пуцін», — адзначае Краўцоў.

Глядзіце цалкам:

Каментары19

  • MacOS
    14.08.2023
    Усё, што трэба ведаць пра бабарыкінцаў. У кагосьці яшчэ ёсць жаданне мець агульныя справы з гэтай кодлай?!
  • Карова
    14.08.2023
    MacOS , у мяне -бо гэта годныя людзи. Вучыся ад лепшых, МалаcаsOS
  • Ян Норман
    14.08.2023
    Юноша,на "российской поддержке" спалилось уже не одна генерация белорусских "оппозиционеров" и "невероятные" здесь не исключение.Не надо никуда ездить,чтобы всё понять-можно просто спросить информированных людей,их в достатке в Минске.Поэтому ездили не "узнать",а получить-и не надо свистеть об ином,ваш "невероятный" свист уже достал.И да,ещё об одной вещи (поясню её сразу,чтобы вы никуда не ездили больше,чтобы "узнать")-калі вы праз тры гады знаходжання у беларускай палітычнай павестцы не зразумелі,што не можа быць Беларусі без беларускага народу,а беларускага народу не мож быць без беларускай мовы,якой вы да гэтай пары не авалодалі,то калі ласка-ідзіце вы у дупу са сваімі інтерв'ю.А да усіх размножыўшыхся пасля 20-га году блогераў і блогерак у мяне адно вялікае пажаданне-скончыце вы ужо гэтую непатрэбшчыну калі адзін задае пытанне па-беларуску,а другі адказвае па-расійску.За тры гады не здольны адказаць па-беларуску-ідзі у дупу,балбачы на уласнай кухні ці едзь у маскву,да куратараў.Вось такое стаўленне і будзе першым крокам да зьменаў,а можна і так казаць-да рэвалюцыі сьвядомасьці.

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму вучэнні «Захад-2025» вырашылі правесці ў цэнтры краіны, а не каля межаў НАТА — меркаванне ўкраінскага палітолага4

Прарасійскія надпісы на целе ўкраінскага вайскоўца выразаў хірург падчас аперацыі4

Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг1

ЦАХАЛ загадаў жыхарам аднаго з раёнаў Тэгерана эвакуявацца. Зруйнуюць будынак дзяржаўнага тэлебачання3

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў8

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае3

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон1

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць