Экс-начальніка з МТС Аляксея Кузьміна будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў
Аляксей — начальнік аддзела МТС, саліст музычнага гурта «Закон гуку». Мае траіх дзяцей, адзін з іх з інваліднасцю.

Мужчыну затрымалі 26 кастрычніка 2022 года за тое, што ён нібыта перадаваў асабістыя звесткі сілавікоў у «Чорную кнігу Беларусі». У ліпені палітвязень даў прапагандыстам «інтэрв'ю», нагадвае «Вясна».
Яго абвінавачваюць паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (дапамаганне ў распальванні варожасці і варажнечы, учыненае групай асоб) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд над Кузьміным распачнецца 11 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Хрыпач.
Падтрымайце Аляксея грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксей Уладзіміравіч Кузьмін.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары