Свет33

Прэзідэнт Бразіліі заявіў, што Пуціна не будуць арыштоўваць на саміце G20 у Рыа

«Я лічу, што Пуцін можа лёгка паехаць у Бразілію», — сказаў Лула да Сілва.

Луіш Інасіу Лула да Сілва падчас вайсковага парада ў Дзень незалежнасці ў сталіцы краіны. 7 верасня 2023 года. Фота: Eraldo Peres / AP

Прэзідэнт Бразіліі Луіш Інасіу Лула да Сілва заявіў, што расійскага лідара Уладзіміра Пуціна не арыштуюць у Бразіліі, калі ён наведае саміт G20 у Рыа-дэ-Жанейра ў наступным годзе, піша «Украінская праўда».

Пра гэта да Сілва сказаў у каментары журналістам у кулуарах сустрэчы G20 у Дэлі.

«Я лічу, што Пуцін можа лёгка паехаць у Бразілію. Магу вам сказаць, што калі я буду прэзідэнтам Бразіліі і ён прыедзе ў Бразілію, яго ні за што не арыштуюць».

17 сакавіка 2023 года Палата дасудовай вытворчасці II Міжнароднага крымінальнага суда выдала ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай, якая з'яўляецца ўпаўнаважанай прэзідэнта РФ па правах дзіцяці.

Усе краіны — сябры Міжнароднага крымінальнага суда цяпер юрыдычна абавязаныя затрымаць і перадаць у суд Пуціна. Напрыклад, міністр юстыцыі Нямеччыны Марка Бушман абвясціў, што выканае ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, калі ён ступіць на нямецкую зямлю.

6 красавіка Лула да Сілва прапанаваў, каб Украіна саступіла Крым Расіі, каб пакласці канец вайне.

Каментары3

  • Ягеллончик
    11.09.2023
    Надеюсь, что старый продажный клоун да силва сам скоро вернется в тюрьму
  • Янка
    11.09.2023
    Бразілія - вельмі дзіўная краіна, ў якой праз нізкі узровень адукацыі насельніцтва ўлада пераходзіць туды-сюды між левымі папулістамі кшталту да Сілва і правымі папулістамі кшталту Балсанару.
  • СПА
    11.09.2023
    бункернае сцыкло і так нікуды не паляціць, бо сцыкатна, а фекальны чамаданчык і так ужо перапоўнены

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць