Грамадства1212

У Магілёве надумалі перайменаваць плошчу Арджанікідзэ, просяць прапаноўваць назвы

Рыгор Арджанікідзэ быў сябрам Сталіна і адным з лідараў партыі бальшавікоў. Ідэя гарвыканкама — пераназваць плошчу ў гонар праваслаўнага епіскапа Георгія Каніскага, які быў агентам уплыву Расіі ў XVIII стагоддзі. Але ўлада заяўляе гатоўнасць абмяркоўваць варыянты. 

Плошча Арджанікідзэ. Фота: streets.csgpb.by

Магілёўскі гарвыканкам вырашыў правесці грамадскае абмеркаванне аб перайменаванні плошчы. Яно пачынаецца 13 верасня і будзе доўжыцца месяц. Гараджанам прапануецца або пакінуць цяперашнюю назву, або прыдумаць сваю, або падтрымаць пераназванне ў «Плошчу Свяціцеля Георгія Каніскага».

Плошча Арджанікідзэ — гістарычны цэнтр гораду. Названы ў гонар сябра Сталіна пляц утварыўся, калі ў 1950-х гадах тут засыпалі яр. Старэйшае пакаленне магілёўцаў гэтую мясціну дагэтуль называе Касцерня.

Непадалёк ад плошчы — Ратуша і замчышча. За некалькі соцень метраў ад яе на Архірэйскім вале імя Каніскага стаіць крыж у памяць аб Каніскім, а на будынку былога архірэйскага палаца ўсталяваная шыльда са звесткамі пра яго жыццё. Год таму побач з плошчай Арджанікідзэ Каніскаму паставілі помнік.

Помнік епіскапу Каніскаму ў Магілёве. Каніскага паставілі спінаю да Дняпра і Падмікольскага парку. Постаць святара глядзіць на плошчу Арджанікідзэ. Фота: Магілёў.media

У 2016 годзе з ініцыятывай аб наданні плошчы імя Каніскага ўжо выступалі, як заяўлялася, праваслаўныя вернікі. Намеры змяніць назву плошчы яны аргументавалі тым, што Арджанікідзэ ніколі не быў у Магілёве і ўдзельнічаў у рэпрэсіях. 

Сем гадоў таму прапанова выклікала палеміку. Яна выявіла неадназначнае стаўленне да Каніскага як царкоўнага дзеяча і гістарычнай асобы.

Праваслаўныя іерархі Георгія Каніскага называюць абаронцам праваслаўнай веры ды ўважаюць за святога абаронцу зямлі Беларускай. Ягоную постаць бачаць у адным шэрагу з Еўфрасінняй Полацкай і Кірылам Тураўскім.

На адкрыцці помніка Каніскага былі асобы, апранутыя ў казакаў. Фота: Магілёў.media

Сярод заслуг Каніскага называюць вяртанне ў праваслаўную веру тых, хто «збіўся з праваслаўнага шляху». На адным з хросных хадоў у яго гонар было заяўлена, што за час біскупства Каніскага ў праваслаўе з каталіцтва было перахрышчана 120 тысяч беларусаў.

Георгія Каніскага запрасілі кіраваць Магілёўскай епархіяй у 1755 годзе з Украіны, бо сваіх святароў было мала. Гэта быў час злому эпох, які прывёў да знікнення з палітычнай карты Еўропы Рэчы Паспалітай.

Каніскі быў не толькі святаром, але і палітыкам. Ён лабіраваў інтарэсы праваслаўных пры двары караля Рэчы Паспалітай, у якую ўваходзілі тады беларускія землі. Ён таксама заклікаў Расію ўмешвацца ў справы Рэчы Паспалітай дзеля «абароны праваслаўных». За гэта некалькі разоў яго хацелі забіць. У 1768 годзе Каніскі выехаў у Расію, дзе заставаўся Магілёўскім епіскапам у выгнанні.

Глядзіце таксама:

Георгій Рой: Рэч Паспалітую разбурыў каталіцкі фанатызм і польскі шавінізм, а Каніскі быў проста абаронцам сваёй веры

Чаму ў патрыярха і епіскапаў бел-чырвона-белыя стужкі на мантыях і гербах?

У расійскім Арле знайшлі пліту з узарванага ў Магілёве сабора

Вучоныя: сучасныя людзі атрымалі вялікія насы ў спадчыну ад неандэртальцаў

Каментары12

  • Тамтэйшы
    11.09.2023
    Няўжо няма беларускіх назваў? Навошта нашыя вуліцы і плошчы называць імёнамі тых, хто чыніў сталінскі тэрор, ці гвалтам насаджаў рпцэшную скрэпу? Толькі ўдумайцеся - плошча Арджанікідзэ знаходзіцца ў ленінскім раёне горада - цьху на гэтую саўкоўшчыну і гэных халуёў, якія ўсё гэта падрымліваюць як ірады, што прадалі свой род, сваіх продкаў і сваю гісторыю!
  • Іосіф Івановіч-Пара
    11.09.2023
    Толькі што даведаўся з Вікіпедыі, што месца, якое зараз з'яўляецца плошчай Аржжпнікідзэ, некалі называлася Самусёвай гарой, а пасля паўстання 1661 года на гэтым месцы пахавалі частку забітых гараджанамі маскоўскіх акупантаў, і з таго часу і нават да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя гэта месца называлі "Касцярня". Сімвалічна, праўда?)
  • дзяржинка
    11.09.2023
    прэдлагаю перайменавать у площу срали..ой.то бок Стали на

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць