Свет99

Арменія ратыфікавала Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда, які выдаў ордар на арышт Пуціна

Адпаведнае рашэнне вынеслі ў парламенце краіны, паведамляе «Медуза».

Армянская апазіцыя байкатавала галасаванне: у прыватнасці, сакратар блока «Арменія» Ацрвік Мінасян сказаў, што праект ратыфікацыі нібыта супярэчыць Канстытуцыі Арменіі. Пры гэтым Канстытуцыйны суд краіны заявіў дакладна адваротнае.

Супраць ратыфікацыі Рымскага статута МКС выступілі ў Расіі — там пастанову Арменіі на фоне выдадзеных ордараў на арышт Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай называюць «непрымальнай».

МКС распарадзіўся арыштаваць Пуціна і Львову-Бялову сёлета ў сакавіку па падазрэнні ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.

У Арменіі заяўляюць, што ратыфікацыя асноватворнага дакумента Міжнароднага крымінальнага суда звязаная з «агрэсіяй Азербайджана ў дачыненні да Рэспублікі Арменія» летась у верасні — тады пасля сутыкнення на мяжы дзвюх краін загінулі 49 вайскоўцаў Арменіі. Акрамя таго, улады краіны лічаць, што Азербайджан здзейсніў ваенныя злачынствы на тэрыторыі Арменіі.

Еўрапарламент у верасні заклікаў МКС выдаць ордар на арышт Лукашэнкі.

Каментары9

  • Litwin BNR
    03.10.2023
    такое заўсёды было , хаўруснікі  не любяць лузэраў. Лукашенкі ужо даўно рыхтуюць арэшт пуцінскай банды
  • Tchaikovsky
    03.10.2023
    Давай путын. Едзь у Арменію. Можаш прыхапіць з сабою свайго шпіца, цуцыка лукашэнку.
  • Беларуска
    03.10.2023
    Блр, у Гаагу ўзурпатарам ніколі не позна

Цяпер чытаюць

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?6

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы4

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі1

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць