Грамадства1313

Еўропа ніколі не будзе ў бяспецы, калі Беларусь застанецца ў кіпцюрах Расіі — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская выступіла з уступным словам да панэльнай дыскусіі «У пошуках зразумелай палітыкі калектыўнага Захаду ў адносінах да Расіі» на Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы. У яе выступленні ўтрымліваліся некалькі палажэнняў, якія можна лічыць для беларускага дэмакратычнага руху праграмнымі.

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

«Усё мінулае стагоддзе мы, беларусы, знаходзіліся ў ліку тых, хто жыў у чорным цені Расіі. Разам з літоўцамі, эстонцамі, украінцамі, грузінамі і многімі іншымі народамі.

У рэшце рэшт мы ўсе выйшлі з гэтага ценю. Мы, беларусы, дакладна зрабілі гэта ў 2020 годзе, з нашай мірнай рэвалюцыяй, якая працягваецца дагэтуль», — адзначыла Ціханоўская. Паводле яе:

«Пасля 2020 года ўвесь свет ведае, што Беларусь — гэта не Расія. І ніколі ёй не будзе.

Свет павінен перастаць думаць пра Беларусь як пра нейкую частку Расіі. У нас іншая культура, іншая гісторыя, іншая мова. У нас ёсць уласная ідэнтычнасць. Мы былі часткай Еўропы за шмат стагоддзяў да таго, як Расія прыйшла ў Беларусь».

Ціханоўская падкрэсліла:

«Часам чую, што Беларусь — «прайграная справа». Але Украіна — а фактычна, і ўся Еўропа — ніколі не будзе ў бяспецы, калі Беларусь застанецца ў кіпцюрах Расіі. Беларускі супраціў мае ключавое значэнне».

«Беларусь можа стаць гісторыяй поспеху. Але мы мусім даць людзям надзею.

Такой надзеяй з'яўляецца еўрапейская перспектыва Беларусі як альтэрнатыва «Рускаму свету».

І нарэшце — давайце дапаможам Украіне выйграць гэтую несправядлівую вайну.

Перамога Украіны стане канчатковай паразай Пуціна і Лукашэнкі. Пакуль мы гаворым, многія беларусы змагаюцца за свабоду Украіны. Многія з іх аддалі свае жыцці ў гэтай барацьбе.

Бо мы разумеем, што гэта не проста іх барацьба — гэта наша агульная барацьба за свабоду», — падкрэсліла Ціханоўская.

Удзельнікам гэтай панэльнай дыскусіі былі таксама штатная аглядальніца выдання The Atlantic (ЗША) Эн Эплбаўм, былы прэзідэнт Эстоніі Тоамас Хендрык Ільвес, адзін з лідараў расійскай апазіцыі Гары Каспараў і былы міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Раней, выступаючы на іншай панэлі гэтай самай канферэнцыі, Ціханоўская праводзіла тую ж самую ключавую ідэю:

«У 2020 годзе геапалітычны выбар не стаяў на парадку дня. Людзі пратэставалі супраць тыраніі. Мы змагаліся за дэмакратыю.

Цяпер мы таксама змагаемся за сваю незалежнасць і за само выжыванне Беларусі як нацыі. А гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі Беларусь стане часткай Еўрасаюза. У Беларусі, як і ў Украіны, не можа быць будучыні з Расіяй».

Чытайце таксама:

Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай

На ўдзельнікаў марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» завялі крымінальную справу 

Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра

Каментары13

  • КотКа
    04.10.2023
    А на якой мове было выступленне?..
  • Gorliwy Litwin
    04.10.2023
    думка сама па сабе слушная, бясспрэчная. Толькі адно ўдакладненне: яна і не будзе ў бяспецы, цяпер ужо вельмі доўга. І не толькі таму, што Беларусь, бясспрэчна, застанецца ў кіпцюрах Расіі. Але і таму што украінска-руская вайна будзе цягнуцца яшчэ вельмі доўга. І таму што ў цэлым дамінацыя Захаду заканчваецца праз яго ўнутраны каштоўнасны крызіс, у тым ліку і дэмаграфічны і палітычны. Абсалютную бяспеку абяцалі небінарныя сняжынкі, але выходзіць роўна наадварот.
     
  • Biełaruski Mikoła
    05.10.2023
    mikola, Pierakład na sapraŭdnuju biełaruskuju movu: Na ŭspamin pryjšła kniha «Ŭ kapciuroch HPU». Viarnisia da škoły, «mikola»...

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай30

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій1

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад9

Гіркін назваў магчымыя кірункі наступных украінскіх удараў6

У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка1

На парад у Гродне вывелі казу. З ёй аказалася складаней, чым з людзьмі ВІДЭА10

Што вядома пра беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча, якога арыштавалі ў Расіі і абвінавачваюць у падрыхтоўцы дыверсіі2

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы11

Расія і Украіна могуць падпісаць пагадненне аб спыненні агню ў гэтыя выхадныя — Мерц7

«Забралі буйную суму ў валюце». Што цяпер гавораць на Мазырскім НПЗ пра затрыманні сваіх топ-менеджараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай30

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць