Эканоміка22

«Ці гатовы вы аддаваць кампаніі 80 рублёў штомесяц, калі будзеце зарабляць 1500 даляраў?» Мінчанка распавяла, як яе спрабавалі ашукаць з працай

Узяць крэдыт для таго, каб пачаць працаваць? Аказваецца, і такое прапануюць даверлівым беларусам. Сваю гісторыю ў тыктоку расказала адна мінчанка.

Дзяўчына распавяла, што вырашыла размясціць сваё рэзюмэ на папулярным рэсурсе для пошуку працы rabota.by. На той момант у яе была праца, і актыўным пошукам новай дзяўчына не збіралася займацца. Рэзюмэ закінула на ўсялякі выпадак: а раптам нешта цікавае прапануюць?

Цікавая прапанова з’явілася, але зусім не такая, якую яна чакала.

− Мне патэлефанаваў нейкі мужчына і сказаў, што маё рэзюмэ яму даў эйчар — быццам бы я сама адгукнулася на іх вакансію. Я дакладна памятала, што не рабіла гэтага, але вырашыла ўсё ж з'ездзіць на сумоўе, — дзеліцца дзяўчына ў тыктоку.

Сумоўе адбывалася ў два этапы. На першым, як кажа дзяўчына, яе амаль што нічога не збянтэжыла, хоць і было адчуванне, што нешта не так.

− Тое, што мяне крыху здзівіла — гэта абсалютна пусты офіс. Там сядзела шмат моладзі з тэлефонамі (яны ўвесь час рабілі нейкія званкі, здаецца, размаўлялі пра крыпту), але не было нічога, што б сведчыла: тут сапраўды працуюць. Ні тэчак з дакументамі, ні нататнікаў — абсалютна нічога.

Напружвала дзяўчыну і тое, што прапаноўвалі даволі высокія для Беларусі заробкі. Бо калі ўсё сапраўды так лёгка, то чаму ўсе не працуюць у гэтай цудоўнай арганізацыі?

− Спыталі: «Ці гатовы вы аддаваць кампаніі 80 рублёў штомесяц, калі будзеце зарабляць 1500 даляраў?» Ну канешне, любы чалавек пагодзіцца. На другім сумоўі высветлілася, што 80 рублёў — гэта штомесячны плацеж па крэдыце (на тыя самыя 1500 даляраў), які трэба ўзяць, каб набыць права на дыстрыбутарства прадукцыі гэтай фірмы — фільтры для ачысткі вады.

@gerasssimchik может быть это кому-то поможет ‍♀️#рекомендации #fyp #минск#rabota ♬ оригинальный звук - Клоун

Дзяўчына распавяла, што потым была на сумоўях у іншых кампаніях, дзе сустрэла шмат людзей, якія сталі ахвярамі той незразумелай схемы.

− Лёгкіх грошай рэальна не бывае, − рэзюмавала дзяўчына. − На жаль, гэта праўда жыцця.

За некалькі дзён гісторыя набрала 260 тысяч праглядаў і больш за 580 каментарыяў. Знайшлося шмат тых, хто пацвердзіў, што пацярпеў ад гэтай фірмы.

Скрыншот каментароў пад відэа

− Гэта чыстая праўда, вельмі шмат людзей пацярпелі, у тым ліку і я, на жаль. Маніпуляцыі і ўнушэнне, вось што яны праводзяць на сумоўі.

− Выплачваю крэдыт на 2499 даляраў пад 29%, капец. А паклікаў туды працаваць сябар, які праз год сышоў адтуль, як зарабіў.

− Маю сястру спрабавалі развесці, яшчэ чалавек паказваў фота з Дубая, быццам яны туды на карпаратыў ганяюць.

Высветлілася, што фота з Дубая таксама шмат хто бачыў. Акрамя Дубая паказвалі здымкі і з Тайланда.

Нехта дапоўніў, што ў кампаніі ёсць офіс не толькі на Альшэўскага (куды ездзіла гераіня роліка), але і ў гандлёвым цэнтры «Тытан»:

− У ГЦ «Тытан» яны прапануюць узяць крэдыт на 800-1600 даляраў, каб купіць навучанне па крыпце, а потым вы будзеце працаваць на іх і прадаваць гэтае навучанне. А мне 18 гадоў, спрабавалі ўгаварыць узяць крэдыт, менеджар выглядаў даволі праўдападобна, была куча людзей і дыпломы нейкія.

Здаецца, ў каментарыі прыйшоў і нехта з той самай фірмы, дзе працу трэба пачынаць з крэдыту: «Той хто гэтага не разумее натуральна развод, а хто жадае вучыцца і зарабляць ён будзе зарабляць, гэта тое ж самае што курсы» (пунктуацыя аўтара захавана — НН).

Дзяўчына катэгарычна не пагадзілася:

− Курсы — гэта тое, што трэба для навучання, павышэння кваліфікацыі. А вось гэта не курсы, а лахатрон, гэта ашуканцы. Я, як чалавек, які зарабляе грошы ўласным інтэлектам, магу пацвердзіць: так, зарабіць можна, але не там, дзе цябе падманваюць, дзе ад цябе патрабуюць узяць крэдыт, які ты потым будзеш аддаваць. Мне шчыра шкада людзей, якія на гэта павяліся. За працу табе павінны плаціць грошы. Ты не павінен плаціць грошы, каб працаваць.

Чытайце таксама:

Жыхар Рэчыцы прадаваў у інтэрнэце няісныя смартфоны. Здолеў прадаць 30 чалавекам

Мінчанка з сынам хацелі зарабіць на біржы, але пазбавіліся 260 тысяч рублёў

Разлік на картку і 100% перадаплата. Як махляры прадаюць кветкі праз інстаграм

Каментары2

  • сямейны карпарэйшн квітнее
    15.10.2023
    Дык падобная схема існуе ў межах усёй краіны - даверлівыя беларусы гэтак ужо не раз добраахвотна аддавалі свае ўласныя грошы каб схадзіць на суботнік ды папоўніць “фонд першага”. Нічога новага. Даверыліся ў 94, давярайце і ў 2023, ахаха.
  • Влад
    15.10.2023
    Так а зачем идти на собеседование если по телефону можно узнать название организации и должность на которую претендуешь?

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў2

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Гарыць станцыя перапампоўвання нафты ў Бранскай вобласці, праз якую атрымлівала сыравіну Беларусь12

Dana Holdings выключылі з санкцыйнага спісу ЗША5

Сілавікі апублікавалі рапарты, якія ім пісала палітзняволеная Канавалава. Але яна прызнавалася ў супрацы яшчэ раней15

Больш за чвэрць трафіку — TikTok. МТС прааналізаваў інтэрнэт-актыўнасць беларускай моладзі2

Кавуны, буякі і «Каралева Ганна» па рублю за кіло. Дзе танней купіць гародніну і ягады?3

Урад забараніў вываз яблык без ліцэнзіі2

«Вось такі цырк». У Бабруйску па даведку ад акуліста людзі стаяць у чарзе ў оптыку1

На конкурсе ў Італіі перамог малюнак крэйдай у гонар абраза ў беларускім Будславе. Аўтарка — мексіканка1

«Яблычкі па 11 рублёў». Цэны ў краме шакавалі жыхарку Жодзіна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў2

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць