Дзейны механізм абароны дзяцей, як паказала трагедыя ў Слуцку, не спрацаваў, а цяперашняй нарматыўнай базы недастаткова, калі ўсё яшчэ адбываюцца трагедыі з удзелам дзяцей, заявіў намеснік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка перад пачаткам пасяджэння нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, якая прайшла 31 кастрычніка ў Савеце Міністраў, піша sb.by.

— Выпадак, які ўскалыхнуў усю краіну, нашу грамадскасць, які адбыўся ў Слуцкім раёне (дзе ад рук уласных бацькоў загінула дзіця. — Рэд.), кажа аб тым, што ў поўнай меры механізм эфектыўна не спрацоўвае.
На камісіі заслухалі службовых асоб сістэмы аховы здароўя, адукацыі, Міністэрства ўнутраных спраў на прадмет таго, дзе алгарытм узаемадзеяння даў збой, што ў канчатковым выніку і прывяло да трагедыі.
28 службовых асоб са Слуцка, якія дапусцілі і своечасова не перадухілілі катавання малога, прыцягнуты да адказнасці, паведаміў Петрышэнка, але як менавіта пакаралі іх, не паведаміў.
Трохгадовы Сямён памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы 14 студзеня. Хлопчыка закатавалі яго ўласныя бацькі — яны не давалі яму есці, білі, звязвалі.
19 кастрычніка Менскі абласны суд прызнаў іх вінаватымі ў катаванні і забойстве з асаблівай жорсткасцю групай асоб заведама малалетняга.
Бацьку хлопчыка, 48-гадовага Аляксандра Таратуту, прысудзілі да выключнай меры пакарання — смяротнага пакарання. Маці хлопчыка, 37-гадовую Анастасію Таратуту, — да 25 гадоў пазбаўлення волі. Для жанчыны ў Беларусі гэта максімальнае пакаранне.
У пары, акрамя загінулага хлопчыка, было яшчэ трое дзяцей, з якіх двое — ад першых шлюбаў абвінавачанай. У адносінах да іх пару пазбавілі бацькоўскіх правоў.
Сямʼя неаднойчы трапляла ў поле зроку сацыяльных органаў, пра стан хлопчыка ведалі медыкі, але адпаведных мераў яны не прынялі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
телатрупа.