Свет

Заснавальніка «Рускага добраахвотніцкага корпуса» завочна асудзілі на пажыццёвае зняволенне

Дзяніса Капусціна асудзілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Дзяніс Капусцін. Фота: Wikimedia Commons

Другі заходні акруговы вайсковы суд завочна прысудзіў да пажыццёвага тэрміна Дзяніса Капусціна — заснавальніка «Рускага добраахвотніцкага корпуса», які ваюе ў складзе УСУ, піша «Медыязона».

Працэс ішоў у закрытым рэжыме, а пра яго пачатак журналісты даведаліся выпадкова. На абвяшчэнне прысуду Капусціну, якое мелася праходзіць адкрыта, не запусцілі журналістаў.

Дзяніса Капусціна абвінавачвалі па пяці артыкулах КК Расійскай Федэрацыі:

  • дзяржаўная здрада (артыкул 275 КК),
  • замах на тэракт (ч.3 арт. 30; пункт «а» ч.2 арт. 205 КК),
  • навучанне тэрарыстычнай дзейнасці (арт. 205.3 КК),
  • стварэнне тэрарыстычнай суполкі (ч. 1 арт. 205.4 КК)
  • набыццё выбухоўкі (пункт «а» часткі 3 артыкула 222.1 КК).

У красавіку Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў яго па справе аб рэйдзе дыверсантаў у Бранскай вобласці 2 сакавіка, адказнасць за які ўзяў на сябе РДК.

Праз чатыры дні пасля рэйду, 6 сакавіка, ФСБ адчыталася аб прадухіленні замаху на прадпрымальніка, уладальніка прапагандысцкага тэлеканала «Царград» Канстанціна Малафеева. Ведамства сцвярджала, што пад яго машынай знайшлі «самаробнае выбуховае прыстасаванне», закладку якога арганізаваў Капусцін.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць