Грамадства99

Колькі дронаў у беларусаў забралі на патрэбы арміі

Пасля нядаўняга ўказа, які забараняе фізічным асобам мець беспілотнікі, людзі абавязаны пазбавіцца ад іх.

Скрын відэа з тэлеграм-канала «Крылья»

У лістападзе сілавікі аб'явілі, што стварылі валанцёрскую ініцыятыву «Крылы». Беларусаў заклікалі перадаваць свае дроны Узброеным сілам у якасці «дабрачыннай дапамогі».

Ініцыятыва паведаміла, што за гэты час войску было перададзена больш за 70 дронаў.

«На гэтым тыдні яшчэ некалькі дронаў DJI былі перададзеныя аднаму з падраздзяленняў Узброеных сіл. Дроны ўжо актыўна ўкараняюцца і выкарыстоўваюцца нашымі вайскоўцамі», — кажацца ў паведамленні.

Каб здаць дроны, беларусам прапануюць пісаць у бот ініцыятывы і пазначаць горад пражывання і мадэль беспілотніка.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў верасні падпісаў указ № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі цывільных беспілотных лятальных апаратаў». Гэтым ён забараніў мець дроны фізічным асобам, а арганізацыі і ІП абмежаваў у карыстанні.

Указам прадугледжана, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб цывільных беспілотнікаў дазволеныя толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам для іх прафесійнай дзейнасці.

Для гэтага арганізацыям і прадпрымальнікам неабходна атрымаць адпаведны дазвол у Дэпартаменце авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.

Фізічным асобам увоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб цывільных БЛА забараняецца. У фізічных асоб ёсць паўгода, каб прадаць свае дроны ці перадаць на захоўванне арганізацыі, вызначанай урадам.

Каментары9

  • Ёсік
    10.12.2023
    Калі забараняюць мець і карыстацца, лепш зьнішчыць, а не перадаваць хунтаўскай арміі. Дайце на адзеньне, на рыштунак, на зброю, аддайце дроны, пералічыце грошы на выбары, А мы потым за вашыя грошы прыйдзем па вас, і будзем надалей зьнішчаць беларусаў, і набліжаць той час, калі Беларусь зьнікне і ўвойдзе ў склад Расеі, адкуль ужо вашыя дзеткі паедуць ва Украіну на ўтылізацыю.
  • Дулю
    10.12.2023
    Пайшлi яны ****, хто яны такiя, банда захапўiшая уладу ўзброеным шляхам i забойствамi людзей, яшчэ iм нешта аддаваць.
  • василь
    10.12.2023
    [Рэд. выдалена]

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць