Легенда французскага кінематографу ўзлаваў на інтэрв'ю свайго сына, у якім ён расказаў пра стан здароўя бацькі і заявіў, што падаў скаргу на сваю зводную сястру. Канфлікты ў сямʼі Дэлонаў сталі звычайнасцю.

Як піша Le Monde, Энтані Дэлон, сын 88-гадовай зоркі французскага кінематографу Алена Дэлона, даў інтэрвʼю Paris Match, у якім расказаў, што ягоны бацька «нядобра сябе адчувае»,«аслабеў», і, магчыма, гэтыя Каляды для яго апошнія.
Энтані Дэлон таксама абвінаваціў сваю зводную сястру Анушку (Anouchka), у тым, што яна не расказала яму аб правале бацькам шэрагу кагнітыўных тэстаў у перыяд з 2019 па 2022 гады пасля інсульту.
Па словах адваката, Ален Дэлон папрасіў яго падаць скаргу на сына за паклёп.
Сам акцёр адзначыў, што надзвычай шакаваны тым усплёскам цікавасці з боку СМІ, які арганізаваў яго сын з мэтай нашкодзіць рэпутацыі ягонай дачкі і сапсаваць адносіны паміж імі. Па словах акцёра, у адрозненне ад Анушкі, ягоны сын ніколі па-сапраўднаму не клапаціўся пра яго. І нават цяпер бачыцца з ім вельмі рэдка.
Як патлумачыў Энтані Дэлон у інтэрвʼю CNEWS, ягоная скарга на сястру не мае ніякага дачынення да спадчыны. Па яго словах, гэта пытанне даўно вырашана. Пасля смерці бацькі Анушка атрымае 50% усёй маёмасці, а Энтані разам з сваім братам Аленам-Фабʼенам (Alain-Fabien) — па 25%.
Энтані таксама адзначыў, што яны з братам вельмі хочуць, каб паважалася воля іх бацькі правесці апошнія дні ў сваім доме ў Душы (Douchy). Сястру ж ён абвінавачвае ў тым, што яна хоча адвезці бацьку ў Швейцарыю, каб пазбегнуць выплаты падаткаў пасля яго смерці.

Судовыя разбіральніцтвы сталі звычайнай з'явай у сям'і Дэлонаў. На гэтым тыдні стала вядома, што сумесная скарга траіх дзяцей акцёра супраць яго 66-гадовай сяброўкі Ірамі Рален (Hiromi Rollin) была адхілена пракуратурай з-за недастатковасці доказаў. Жанчыну абвінавацілі ў маральным ціску на актора, хаванні ад яго карэспандэнцыі і жорсткім абыходжанні з яго сабакамі. Была адхілена і асобная скарга Энтані Дэлона на Рален.
У сваю чаргу, Ірамі Рален падала скаргу на дзяцей Дэлона за гвалт падчас яе высялення з дома актора ў Душы. Але пракуратура па тых жа прычынах адхіліла і яе.
Ален Дэлон — зорка французскага кіно. На яго рахунку звыш 90 фільмаў. Сусветная вядомасць прыйшла да яго ў 1960-я гады. У 2017 годзе акцёр абвясціў аб завяршэнні карʼеры. У 2019 годзе ён перанёс інсульт.
Чытайце яшчэ:
Ален Дэлон перадумаў паміраць і прачытае вершы Тараса Шаўчэнкі
Сын Алена Дэлона распавёў пра стан бацькі пасля інсульту
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары