Грамадства2929

Стала вядома, што за беларуску арыштавалі ў Польшчы за працу на КДБ

9 студзеня Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паведаміла пра затрыманне грамадзянкі Беларусі, якая перадавала КДБ інфармацыю пра сяброў беларускай дыяспары. Як даведалася «Люстэрка» з уласных крыніц, гаворка ідзе пра колішнюю актывістку «Гавары праўду» Дар'ю Астапенка. У сваёй працы на КДБ яна сп'яну прызналася сама.

Дар'я Астапенка на з'ездзе «Гавары праўду» 19 верасня 2020 года. Фота: «Гавары праўду»

Дар'і Астапенка каля 36 гадоў, яна родам з Баранавічаў і па спецыяльнасці ветэрынар. Яшчэ да 2020 года дзяўчына кантактавала з рознымі апазіцыйнымі палітычнымі арганізацыямі і партыямі ў Беларусі, цікавілася іх дзейнасцю і хацела ў ёй удзельнічаць, прапаноўвала сваю дапамогу.

У прыватнасці, такім чынам Астапенка стала сябрам кампаніі «Гавары праўду». Яна з'явілася ў арганізацыі ў 2018-2019 гадах, была назіральніцай на выбарах, збірала подпісы, праходзіла адпаведныя ўнутраныя навучальныя трэнінгі ў Беларусі, як і іншыя шараговыя актывісты.

Да 2020 года дзяўчына вярнулася назад у Баранавічы, дзе ў яе з'явілася ўласнае жыллё. Падчас прэзідэнцкіх выбараў яна была каардынатаркай «Гавары праўду» па зборы подпісаў у Баранавічах і Баранавіцкім раёне і разам з маленькай камандай сабрала вельмі шмат — некалькі тысяч подпісаў. Пасля яна была даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева.

Пасля выбараў Дар'я яшчэ некалькі разоў з'яўлялася ў «Гавары праўду», пабывала на з'ездзе арганізацыі ў Мінску 19 верасня 2020 года, але затым ніякага ўдзелу ў яе справах не брала.

У 2023 годзе Дар'я пакінула Беларусь і, па звестках «Люстэрка», з восені знаходзілася ў Польшчы. Спачатку яна прыехала ў Варшаву, затым пераехала ў горад Лодзь. Там жыла ў розных знаёмых, адчувала фінансавыя цяжкасці, брала грошы ў доўг, ёй дапамагалі сябры беларускай дыяспары.

Як паведамілі крыніцы «Люстэрка», Астапенка спрабавала наладжваць кантакты з актывістамі дыяспары, пранікнуць у вядучыя беларускія арганізацыі ў Польшчы, прапаноўваючы ім сваю валанцёрскую дапамогу, збірала інфармацыю пра дзейнасць харугваў паспалітага рушэння Валерыя Сахашчыка, у прыватнасці ў Беластоку. А таксама пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і тых, хто аказвае ім дапамогу.

Акрамя таго, жанчына вяла размовы пра тое, што трэба дзейнічаць больш актыўна для звяржэння ўлады ў Беларусі, а менавіта — сілавым шляхам: прапаноўвала збіраць зброю, прарывацца ў Беларусь, зладзіць выбух на беларускай мяжы.

У нейкі момант Дар'я, будучы нецвярозай, сама прагаварылася знаёмым пра сапраўдную мэту яе актыўнасці ў Польшчы. Пасля гэтага інфармацыю пра яе перадалі ў польскае агенцтва ўнутранай бяспекі, і ў той жа дзень, 20 снежня, яна была затрыманая. 

Ужо 22 снежня суд у Варшаве адправіў дзяўчыну ў СІЗА. Па словах крыніц, у смартфоне Астапенкі пасля затрымання знайшлі доказы яе супрацоўніцтва з КДБ Беларусі з 2017 года. Яна таксама перасылала куратарам усе здабытыя звесткі, фатаграфіі і іншую інфармацыю, якую ёй удалося даведацца ўжо ў Польшчы.

Цяпер абвінавачванне Дар'і Астапенка прад'яўлена па ч. 1 арт. 130 (шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Польшчы. Ёй пагражае не менш за пяць гадоў пазбаўлення волі. 

Каментары29

  • ...
    10.01.2024
    Акрамя таго, жанчына вяла размовы пра тое, што трэба дзейнічаць больш актыўна для звяржэння ўлады ў Беларусі, а менавіта — сілавым шляхам: прапаноўвала збіраць зброю, прарывацца ў Беларусь

    Особо одаренным сторонникам силового освобождения Беларуси посвящается. Если ваш враг хочет от вас какого-то сценария, к нему готовится и превосходит вас количеством, подготовкой и ресурсами, надо делать так, как он хочет, правда же? И к черту все эти сложные и непонятные политические действия, какие-то встречи, переговоры, поездки... Пишут, пишут, конгрес какой-то, немцы, голова пухнет... Отнять все и поделить!
  • Гошик
    10.01.2024
    Это случайно не порномодель? Вроде бы есть такая rita martin. Тоже ветеринаром была, кошатницей.
  • Петя
    10.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе5

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве11

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Варшавы36

«Можам і ў футбол пагуляць, і разам на шавуху схадзіць». Футбаліст са Слоніма, які стаў ксяндзом, расказаў пра сваё жыццё і прынцыпы1

У Барысаве аўтамабіль пашкодзіла рыбіна, якая ўпала з неба2

Трамп паставіў пад сумнеў традыцыйную трактоўку 5-га артыкула НАТА4

Пазняк прыгадаў пра Ціханоўскага як «чалавека Масквы на спецзаданні ў Беларусі», але дапусціў ягонае выпраўленне75

Новы законапраект па аграсядзібах закране сферу падаткаў і льготных крэдытаў

«Уражанне, што ты касманаўт, які вярнуўся з далёкага палёту». Былы палітвязень Андрэй Кузнечык расказаў пра сваю рэсацыялізацыю1

«Вынік 30-гадовага кіравання». Беларуска абурылася цэнамі на грушы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе5

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць