Грамадства

Каля памежнага пункта пропуску «Прывалка» зноў сабралі і некуды звезлі ўсе ровары

Сёння з лесу ўздоўж мяжы Беларусі (паблізу пункта пропуску «Прывалка») вязуць ровары, на якіх гродзенцы звычайна ездзяць у Літву без чэргаў. Гэта адбываецца ўжо не першы раз, піша autogrodno.by.

Раніцай да найбліжэйшага да Гродна дзейнага пункта пропуску прыехалі рабочыя на машыне ГАЗ, прыпаркаваліся каля лесу і сталі грузіць у машыну ровары, пакінутыя каля дрэў.

Упершыню падобны выпадак адбыўся год таму — у лютым 2023-га. Але да траўня ровары зноў назапасіліся ўздоўж дарожных знакаў і дрэў, і іх зноў вывезлі.

Пакідаць ровары ўздоўж мяжы зручна кіроўцам-дальнабойнікам. Яны прыязджаюць на фуры з боку Літвы і заязджаюць у назапашвальнік перад мяжой. Там можна прастаяць больш за суткі. Калі чалавек жыве ў Гродне, то яму вельмі зручна пераехаць мяжу на ровары. З беларускага боку яго падбірае, напрыклад, жонка, і можна з'ездзіць дадому. Пасля кіроўца вяртаецца, садзіцца ў машыну і выязджае з назапашвальніка.

Мужчына, у якога аднойчы ўжо знік ровар, расказваў, што праблема не ў кошце транспартнага сродку (ён каштуе каля 50 рублёў), а ў тым, што, не знайшоўшы свайго ровара, можна спазніцца на працу.

«Ровары з-пад пункта пропуску «Прывалка» перамясцілі ў сувязі з тым, што многія з іх знаходзіліся ўздоўж дарогі ўжо доўгі час. Можна сказаць, яны былі кінутыя. Іх уласнікі могуць звярнуцца на пазначаны адрас і забраць сваю маёмасць назад», — пракаментаваў сітуацыю афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

Каб забраць ровар, пажадана мець пры сабе нейкія дакументы на яго альбо ўскосныя доказы таго, што гэта ваша рэч. Такім доказам можа быць, напрыклад, фатаграфія чалавека з гэтым роварам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго99

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых4

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы3

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

Мінская Камароўка ўжо перабралася пад дах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго99

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць