Свет

Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па Украіне

Выбухі былі чуваць у Кіеве, Львове, Запарожжы, Дняпры. Паветраную трывогу абвясцілі па ўсёй краіне.

Паветраныя сілы Украіны і ўкраінскія маніторынгавыя каналы паведамлялі, што крылатыя ракеты, як мяркуецца, «Калібры», былі выпушчаныя са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў над тэрыторыяй Расіі, піша Бі-бі-сі.

Незадоўга да запуску гэтых ракет расійская армія нанесла ўдар дзвюма крылатымі ракетамі паветранага базавання Х59 Міргарада ў Палтаўскай вобласці, дзе размешчаная ўкраінская авіябаза.

Тыя ракеты, што ўжо знаходзіліся ў паветранай прасторы Украіны, па паведамленнях Паветраных сіл, былі запушчаны з паўднёвага напрамку — верагодна, з карабля Чарнаморскага флоту. Ракеты са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў па стане а 6-й па мясцовым часе яшчэ падляталі да тэрыторыі Украіны.

Паветраныя сілы Украіны паведамлялі, што крылатыя ракеты, запушчаныя расійскімі стратэгічнымі бамбардзіроўшчыкамі ўвайшлі ў паветраную прастору Украіны ў Сумскай вобласці і ляцяць у бок Кіева.

Украінскія маніторынгавыя тэлеграм-каналы і ўлады Кіева паведамлялі, што ў ваколіцах сталіцы грымяць выбухі: СПА страляла па ракетах.

Частка запушчаных Расіяй ракет, па паведамленнях маніторынгавых каналаў, праляцела праз Кіеўскую вобласць далей на захад. Адна група «Калібраў», як сцвярджае адзін з маніторынгавых каналаў, ужо збітая.

Масіраваны налёт крылатых ракет працягваўся некалькі гадзін. Інфармацыя аб разбурэннях пакуль не паступала.

А 8-й гадзіне ракетны налёт скончыўся, па ўсіх абласцях быў абвешчаны адбой паветранай трывогі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць