Музыка11

Беларуска заняла трэцяе месца на іспанскай «Фабрыцы зорак»

У красавіку-ліпені ўдзельнікі праекта дадуць канцэрты па ўсёй Іспаніі, у тым ліку па два ў Мадрыдзе і Барселоне.

Руслана Панчышына. Фота: facebook.com/operaciontriunfo

18-гадовая Руслана Панчышына заняла трэцяе месца ў дванаццатым сезоне Operacion Triunfo — іспанскай версіі тэлевізійнага рэаліці-шоу, вядомым у краінах СНД як «Фабрыка зорак», паведамляе сайт «Беларусь і свет».

Фінал шоу адбыўся 19 лютага. Шасцёра фіналістаў, у тым ліку Руслана, выканалі спачатку па адной песні, а пасля таго, як гледачы адсеялі траіх, — астатнія праспявалі яшчэ па адной.

У выніку пасля канчатковага галасавання Наяра Марэна з Сарагосы набрала 49 працэнтаў галасоў, Паўль Дэльгада з Армільі — 26%, Руслана Панчышына — 25%.

Наяра Марэна. Фота: facebook.com/operaciontriunfo

Пераможца атрымае 100 тысяч еўра на запіс сваіх дыскаў. Таксама ў красавіку-ліпені ўдзельнікі праекта дадуць канцэрты па ўсёй Іспаніі, у тым ліку па два ў Мадрыдзе і Барселоне.

Цяперашні сезон Operacion Triunfo стартаваў 20 лістапада 2023 года і доўжыўся 14 тыдняў. На праслухоўванні прыйшлі больш за 13 тысяч чалавек з усёй краіны. З іх адабралі 18 удзельнікаў.

Канкурсанты жылі і вучыліся вакалу, танцам, сцэнічнаму майстэрству ў студыі, абсталяванай мноствам камер. Штотыдзень па выніках канцэртаў яны паступова адсейваліся.

Канцэрты паказваліся на платным відэасэрвісе Amazon Prime Video. Аднак штодзённае жыццё і трэніроўкі канкурсантаў транслявалі бясплатна онлайн на YouTube.

Руслана Панчышына расла ў Беларусі, аднак разам з сям'ёй даўно пераехала на Тэнэрыфэ ў Іспанію. Цяпер беларуска жыве і вучыцца ў Іспаніі.

З дзяцінства яна пачала спяваць. Акрамя таго, яна выступае ў групах, захапляецца бас-гітарай. З музычных стыляў ёй падабаюцца R&B, рок, соул.

Панчышына брала ўдзел у больш чым 30 музычных праектах у Польшчы, Францыі, Германіі, Іспаніі. А ў Беларусі яна брала ўдзел у адборах на дзіцячае «Еўрабачанне».

Каментары1

  • Влад
    22.02.2024
    Вот реально пофиг на всех этих певичек ртом!

Цяпер чытаюць

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

Усе навіны →
Усе навіны

Што зменіцца ў працы маршрутак — асноўныя новаўвядзенні4

Былы брамнік Генадзь Туміловіч застаўся ў Ізраілі без працы і трапіў у чорныя спісы банкаў8

Беларусь засыпала снегам ВІДЭА

Хлопец атруціўся падчас рамантычнай вячэры ў рэстаране. І змог дабіцца кампенсацыі ў 1100 рублёў2

Адкуль на шапках узяўся пампон?3

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес26

За кармушку за акном вас могуць аштрафаваць на 840 рублёў. Тлумачыць юрыст26

Уладзімір Някляеў. Адзінота. Новая паэма6

«Няма на што глядзець». Сарказі, які 20 дзён прабыў у турме, ужо напісаў кнігу на 200 старонак пра гэта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць