Свет22

«Яго не існуе». У адміністрацыі Трампа пацвердзілі спыненне працы DOGE, якім кіраваў Маск

Дэпартамент дзяржаўнай эфектыўнасці (DOGE), які ўзначальваў бізнэсмен Ілан Маск, спыніў сваю працу за восем месяцаў да заканчэння свайго мандата ў ліпені 2026 года. Пра гэта ўпершыню публічна заявіў дырэктар Упраўлення па пытаннях персаналу Скот Купар, паведамляе Reuters.

Ілан Маск і Дональд Трамп, Фота: AP Photo / Alex Brandon, File

На пытанне аб статусе дэпартамента Купар адказаў: «Яго не існуе» і дадаў, што гэта больш не «цэнтралізаваная структура».

Многія функцыі Дэпартамента дзяржаўнай эфектыўнасці ўзяло на сябе Упраўленне па пытаннях персаналу — кадравае ведамства федэральнага ўрада.

DOGE пачаў працу пасля ўступлення Трампа на пасаду 20 студзеня 2025 года. Ён быў задуманы для перагляду выдаткаў і павышэння эфектыўнасці ўрада. Дональд Трамп падпісаў указ, згодна з якім DOGE павінен быў дзейнічаць да ліпеня 2026 года.

Ілан Маск называў DOGE «бензапілой для бюракратыі» і актыўна прасоўваў яго ў сацсетках.

Праца дэпартамента прывяла да звальнення сотняў дзяржаўных служачых і адмене падпісак бюджэтных структур на ліберальныя СМІ (Politico, Associated Press, The New York Times).

DOGE заяўляў аб скарачэнні дзяржаўных выдаткаў на дзясяткі мільярдаў долараў, але знешнія фінансавыя эксперты не змаглі гэта пацвердзіць з-за адсутнасці падрабязнай публічнай справаздачнасці.

Каментары2

  • Doge style
    24.11.2025
    Hahahaha
  • гэтая неэффектыўнасць
    24.11.2025
    каго трэба неэффектыўнасць

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць