Грамадства33

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

У студзені 2024 года ў Драгічынскім раёне за дапамогу Украіне КДБ затрымаў адразу 12 чалавек. Некаторых бралі сем'ямі. Сярод іх былі сужэнцы Яўген і Лідзія Грук. 22 лістапада Беларусь вярнула Украіне 31 украінца, у тым ліку і 30‑гадовую Лідзію, асуджаную за «агентурную дзейнасць». 

Лідзія Грук пасля вызвалення. Фота: Іван Анціпенка / Суспільне

У прапагандысцкім фільме беларускага дзяржаўнага канала АНТ сцвярджалася, што Лідзія з мужам Яўгенам фатаграфавала памежныя аб'екты. Сямейнай пары, у якой чацвёра непаўналетніх дзяцей, выставілі абвінавачанне ў «тэрарызме».

@nashaniva 22 лістапада Лідзію разам з трыма дзясяткамі палітзняволеных украінцаў вывезлі на мяжу і перадалі Украіне #беларусь #навіны #україна #новостибеларуси #лукашенко ♬ News Theme - TATANX

У каментары «Суспільному» жанчына пасля вяртання ва Украіну паведаміла, што абвінавачанне ў «тэрарызме» пазней перакваліфікавалі ў «агентурную дзейнасць». Па гэтым абвінавачанні ёй прысудзілі 4 гады зняволення.

Яўген і Лідзія Грук. Скрын відэа АНТ

Яна таксама заявіла, што яе муж дапамагаў украінцам.

«Ніякіх дзеянняў я не рабіла (гаворка ідзе пра абвінавачанне ў «тэрарызме» — Рэд.). Я ведала, што мой муж дапамагае ўкраінцам, што ён кантактуе з імі. Я ведала, што ён на баку Украіны», — сказала Лідзія журналістам пасля вызвалення.

Яна дадала, што яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзеці (два сыны і дзве дачкі) цяпер знаходзяцца ў свякрухі ў Беларусі.

Самай малодшай дачцэ падчас яе затрымання было ўсяго 7 месяцаў. Украінка хоча забраць дзяцей да сябе і спадзяецца на дапамогу з боку маці мужа.

Каментары3

  • Raman
    24.11.2025
    Вельмі жахліва. Шмат спачування гэтай сям'і.
    Зараз будзем ведаць, як карацелі жадаюць, каб іх затрымлівалі - адразу радзінамі. Прынялі, запісалі
  • Праблема
    24.11.2025
    Украінка хоча забраць дзяцей да сябе і спадзяецца на дапамогу з боку маці мужа/
    Каб маці мужа магла ёй дапамагаць з дзецьмі, маці трэба эміграваць ва Украіну. З беларускім пашпартам і ўсімі мінусамі ўладальніка беларускага пашпарта ва Украіне (забарона на банкаўскія карткі і іншыя праблемы). Без карткі не атрымаеш пенсію (калі яна пенсіянерка). Па-другое, гэта азначае везці ўнукаў і пад абстрэлы.
    І па-трэцяе, гэта азначае кінуць свайго сына, якому прысудзілі 24 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднаго, без перадач. На ўсе гэтыя доўгія гады.
  • Украінскі менталітэт
    24.11.2025
    Усе павінны. Беларусы павінны дапамагаць украінцам, украінцы беларусам - не. Маці павінна дапамагчы не свайму сыну, а яе дзецям, бо той чвэрць стагоддзя пасаджаны ў турму за дапамогу ізноў жа ейным суродзічам🤦

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае13

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць