Грамадства55

Цукеркі ад Колі Лукашэнкі, выглядае, так добра пайшлі, што «Камунарка» пабудуе ў Лёзне цэх па іх вытворчасці

«Камунарка» плануе будаваць у Лёзне цэх па выпуску прысмакаў з сухога малака з паніжаным утрыманнем цукру. Узгоднена выдзяленне ўчастка, ідзе этап выбару абсталявання, піша Белта. Гэтыя прысмакі сталі вядомыя тым, што іх прывёз з Кітая Мікалай Лукашэнка, пачаставаў імі бацьку, а той запатрабаваў пусціць іх у масавую вытворчасць.

Як піша Белта, у мінулым годзе адразу на дзвюх пляцоўках стартавала вытворчасць кандытарскіх вырабаў з сухога малака. «Камунарка» выпусціла малочнае дражэ «Дзіцячыя гісторыі». «Слодыч» прапанаваў цукеркі, вафлі, печыва, у тым ліку без цукру. 

Новы праект хочуць рэалізаваць да 2025 года. Абяцаюць каля 20 працоўных месцаў. «Да 40% малочных цукерак арыентавана на экспарт, у тым ліку ў КНР. Чаканы аб'ём вытворчасці — 360 т у год», — адзначыў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў.

Зрабіць цукеркі, аналагічныя кітайскім, патрабаваў Лукашэнка ў ліпені. «Мікалай прывёз мне іх з Кітая, я пакаштаваў сам. Вядома, гэта не для мяне. Але дзеці, маленькія дзеці з найвялікшым задавальненнем ядуць гэты ласунак. Чаму мы не можам рабіць гэта і прадаваць? І, галоўнае, сваіх людзей забяспечыць», — сказаў ён.

Чыноўнікі хутка адрэагавалі на даручэнне і неўзабаве выпусцілі пробную партыю.

Каментары5

  • Раска
    28.03.2024
    Такiя цукеркi " Ад шмолi " ужо дауно прадаюцца у Скандынавii
  • Цукер-берг
    28.03.2024
    Лактоза, казеин, сахар или его заменители - очень полезно, ожидайте диабет от таких "ласункау́"
  • Вангую
    28.03.2024
    Наступным чакаем з'яўленне сабачага корму ад Умкі

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць