Грамадства77

Дэпартамент міграцыі Літвы пракаментаваў сітуацыю з мужам Карач: ён своечасова не прадоўжыў свой ДНЖ

Вольга Карач нядаўна заявіла, што Літва «пачала працэс дэпартацыі» ў Беларусь яе мужа. «Наша Ніва» раней тлумачыла, чаму гэта не так. Цяпер з'явіўся і каментарый Дэпартамента міграцыі Літвы.

Дэпартамент міграцыі Літвы паведаміў, што, хоць Алег Баршчэўскі публічна заявіў пра сваю дэпартацыю, гэтая працэдура не была ініцыяваная і не будзе пачатая, піша агенцтва BNS.

«Гэта спроба падняць шум, не ведаю, з якой мэтай. Ці то ў стратэгічных мэтах, ці то ў нейкіх больш глыбокіх палітычных мэтах, але не, працэдура дэпартацыі не пачалася», — сказала дырэктар Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.

Алег Баршчэўскі. Скрын відэа ініцыятывы «Наш дома»

Па яе словах, Баршчэўскі пасля адмовы яму ў бежанстве падаў у Дэпартамент міграцыі новую заяву аб выдачы дазволу на жыхарства па ўз'яднанні сям'і (яго дзеці жывуць у Літве). Запыт прыняты да разгляду.

Ведамства разгледзіць зварот на працягу трох месяцаў.

Па словах Гудзінскайце, Баршчэўскі цяпер знаходзіцца ў Літве нелегальна. Паводле яе слоў, у надзеі атрымаць прытулак мужчына не паклапаціўся працягнуць дазвол на жыхарства, які быў у яго.

«З фармальнага пункту гледжання ён павінен пакінуць Літву, — сказалі яму паводле стандартнай працэдуры. Але ён адрэагаваў на гэта неадэкватна, падняў шум, адмовіўся супрацоўнічаць з Дэпартаментам міграцыі і даць тлумачэнні, чаму ён не можа пакінуць Літву», — сказаў кіраўнік ведамства.

Паводле яе слоў, у звычайным выпадку, калі дэпартаваны чалавек не згодзен пакінуць Літву самастойна, яго даныя перадаюцца ў Дзяржаўную памежную службу (VSAT), якая паклапоціцца аб выездзе чалавека з краіны.

«Але сітуацыя з беларускімі грамадзянамі нестандартная. (…) Дэпартамент ацэньвае, ці бяспечна дэпартаваць чалавека з Літвы. У гэтым выпадку мы нават не дайшлі да адпраўкі рашэння (…) І Дэпартамент міграцыі ў цяперашні час не плануе высылаць яго з Літвы», — сказала Гудзінскайце.

Па словах кіраўніка ведамства, Баршчэўскага не будуць прымусова адпраўляць у Беларусь, але з-за незаконнага знаходжання ў Літве ён будзе пакараны ў адміністрацыйным парадку.

«Калі дакументы слушныя, яму будзе выдадзены дазвол на жыхарства на падставе ўз'яднання сям'і», — сказала Гудзінскайце.

Каментары7

  • Катерина
    01.04.2024
    Наша Нива когда-нибудь начнет статьи писать объективные? Вы берете инфу с источника, где есть кроме вранья Эвелины еще и комменты адвоката. Но вы их специально игнорируете. Незалік.
  • мясцовы2
    01.04.2024
    Бляхамуха, навошта рабіцца блазанамі й ладзіць нейкае відовішча, а не паказаць перфекцыянізм у вырашэнні стандартнай задачы? Хіба не па паводзінах такіх публічных персон потым будуюць меркаванне аб астатніх беларусах.
  • Блазан
    01.04.2024
    мясцовы2, Табе ня трэба будзе рабіцца блазанам калі ты ўжо блазан.

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць