Са студзеня па жнівень 2026 года Расія экспартавала больш за 24 тысячы тон расфасаванага малака і вяршкоў на суму каля 35 мільёнаў даляраў. Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых купцоў гэтай прадукцыі, сведчаць звесткі расійскага «Аграэкспарту».

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт расійскага малака і вяршкоў павялічыўся на 11% у фізічным аб’ёме і на 17% у грашовым выражэнні.
Найбольш гэтай прадукцыі закупіў Казахстан — больш чым на 15,5 мільёна даляраў. На другім месцы Кыргызстан з аб’ёмам каля 5,7 мільёна даляраў, на трэцім — Грузія, якая набыла расійскага малака і вяршкоў амаль на 2,7 мільёна даляраў.
Беларусь заняла чацвёртае месца. За восем месяцаў краіна закупіла расфасаванага расійскага малака і вяршкоў больш чым на 2,5 мільёна даляраў.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары