Свет33

У МЗС РФ расказалі, што выкарыстоўваюць канал у Мінску для кантактаў з Украінай

Кіраўнік дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук расказаў аб канале камунікацый у Мінску, які выкарыстоўваюць расійскі і ўкраінскі бакі. Ён зазначыў, што ў асноўным яго задзейнічаюць для нотнай перапіскі і перадачы консульскіх дакументаў.

Міністэрства замежных спраў. Фота: Wikimedia Commons

 Аляксея Палішчука спыталі, з якой мэтай Масква выкарыстоўвае канал сувязі з Кіевам праз беларускую сталіцу, і ці атрымлівае расійскі бок па ім якія-небудзь паведамленні ці сігналы ад Украіны. 

«Гэты канал камунікацый зʼяўляецца выключна тэхнічным. Ён выкарыстоўваецца для нотнай перапіскі і перадачы дакументаў, галоўным чынам, прававога і консульскага характару», — адказаў Палішчук. 

31 сакавіка МЗС Расіі паведаміла, што праз названы канал у Мінску расійскі бок перадаў Украіне свае патрабаванні аб арышце і выдачы асоб, якія, на думку Масквы, маюць дачыненне да тэрарыстычных атак. Сярод патрабаванняў — арышт кіраўніка Службы бяспекі Украіны Васіля Малюка.

Каментары3

  • Рэпарацыя
    09.04.2024
    Опа, няхай толькі рот раззявяць цяпер на беларусаў
  • Жэка
    09.04.2024
    Нуачо. Гэта беларусы вінаватыя, "з іх теріторіі лецят ракеты". А украінцы нават вайну не аб'явілі маскалям, каб не замінаць транзіту газу ў Еўропу.
  • Мочаспускавой канал
    09.04.2024
    Жэка, якiх iх тэрыторыi? Гэта ужо нiякая iх не тэртытрыя а маскоускi "канал"

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць