Свет22

Блінкен асабіста ляціць у Кітай з «апошнім кітайскім» наконт паставак Расіі

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен асабіста папярэдзіць Кітай пра пагрозу санкцый праз пастаўкі ў Расію.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Фота: AP Photo / Gregorio Borgia

ЗША гатовыя ўвесці санкцыі, у выпадку калі Пекін працягне пастаўляць у Расію тэхналогіі падвойнага прызначэння — пра гэта дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен збіраецца асабіста папярэдзіць кітайскіх чыноўнікаў, піша BBC са спасылкаю на FT. 

Візіт Блінкена ў Кітай адбудзецца 24-26 красавіка. Паводле звестак СМІ, дзяржсакратар павінен будзе данесці, што ЗША і іх саюзнікі становяцца ўсё больш нецярпімымі да падтрымкі расійскай вайсковай машыны Пекінам, які пастаўляе ў Расію ўсё — ад чыпаў да рухавікоў для крылатых ракет. 

Блінкен не плануе раскрываць, якія меры распачнуць ЗША, піша FT. Аднак, па даных крыніц выдання, Вашынгтон разглядае магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да кітайскіх фінансавых устаноў і іншых арганізацый. 

Адзін з суразмоўцаў FT сказаў, што цяперашняе пасланне Блінкена будзе «самым выразным папярэджаннем, якое ЗША калі-небудзь перадавалі асабіста кітайскім чыноўнікам». 

Намеснік дзяржсакратара Курт Кэмпбэл растлумачыў, што, на думку ЗША і іх саюзнікаў, Кітай падрывае еўрапейскую бяспеку, пастаўляючы Расіі тэхналогіі падвойнага прызначэння і адначасова спрабуючы развіваць больш цесныя эканамічныя і палітычныя сувязі з Еўропай. 

Кэмпбэл заявіў, што ЗША «вельмі адкрыта» выказваюць свае асцярогі, і Блінкен падыме гэтае пытанне ў гутарцы з міністрам замежных спраў Кітая Ван І.

Каментары2

  • Старобілорус
    21.04.2024
    Давай Антоні. Хопіть уже з йімі цацкатісе. Кглобальная кгеополітыка повінна вырешатісе Злучанымі Штатамі. Усякія Кітаі, Россеі і Іраны мусять соступіті міясто сопраўдному лідэру Сусвіята.
  • Жабракі
    21.04.2024
    Байдэн ператварыў першую краіну свету ў жабракоў, вымоліваючых ва ўсялякай шалупоні паслугі.
    Тьфу ! Сорамна глядзець.
    Можа Трамп верне ЗША светавую павагу?

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка1

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

«Упрыгожваў ложак ружамі, але шлюб хацеў гасцявы». Беларускі расказалі свае гісторыі раманаў з «гарачымі» іншаземцамі9

Еўрасаюз і G7 рыхтуюць поўную забарону на марскія перавозкі расійскай нафты5

У Гродзенскім заапарку расказалі мілую гісторыю, як удалося ўратаваць птушак ад лісіных набегаў1

Перадкалядная бітва гандлёвых цэнтраў: Dana Mall звяла «жывую» Снежную каралеву ў Galleria Minsk6

У Беларусі і ў снежні працягваюць расці баравікі, а зялёнкі і падзялёнкі збіраюць вёдрамі ФОТЫ2

У Грозным беспілотнік урэзаўся ў хмарачос побач з рэзідэнцыяй Кадырава4

Чыноўнікі патлумачылі, што стала з каштоўным валуном у Вілейцы6

У Коўне шукаюць маньяка, які забіў дзвюх маладых дзяўчат, а да кватэры трэцяй не дайшоў12

Ватыкан аддаў карэнным народам Канады іх каштоўнасці са сваіх музеяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка1

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць