Здарэнні66

16-гадовай дзяўчыне прысудзілі 10 гадоў калоніі за наркотыкі і надпісы

Пасля таго як яна на першым заданні згубіла скрутак, ёй даручылі зрабіць каля 30 рэкламных надпісаў пра наркотыкі.

Суд Бабруйскага раёна прысудзіў 16-гадовай дзяўчыне 10 гадоў і 6 месяцаў калоніі, яе абвінавацілі паводле артыкулаў аб незаконным абароце наркотыкаў і апаганенні будынкаў (Частка 4 артыкула 328 і артыкул 341 КК), паведамляе mediazonaby.com са спасылкай на прэс-службу Магілёўскага абласнога суда.

У 2023 годзе дзяўчына стала «закладчыцай», прайшла навучанне і атрымала першае заданне. Ёй трэба было забраць са схованкі скрутак з наркатычным сродкам, падзяліць на часткі і раскласці ў схованкі для продажу. Аднак дзяўчына згубіла скрутак.

За гэта ў якасці «спагнання» пастаўшчык наркотыку даручыў ёй зрабіць не менш за 30 надпісаў на будынках у Бабруйску. Надпісы ўтрымлівалі прапановы аб працы ў інтэрнэт-краме па продажы наркотыкаў.

Пасля гэтага дзяўчына атрымала новае заданне, яна забрала з тайніка 1,65 грам амфетаміну і захоўвала яго дома. Там яе і затрымалі.

Дзяўчына спрабавала аспрэчыць прысуд у Магілёўскім абласным судзе, але ён пакінуў рашэнне Бабруйскага суда без зменаў.

Каментары6

  • Пытанне
    10.06.2024
    А чаму не пасадзілі таго, хто даваў ёй гэтыя заданні і наркотыкі?
  • бабруйчанін
    10.06.2024
    Раней малявалі Беларусь Радзіма саюз магіла Жыве Беларусь у рэшце рэшт таня+ваня??)) Колькі замоўніку надпісаў аб разпаўсюдзе барыге далі???
  • наркабарыгі ў пагонах
    10.06.2024
    Пытанне , а чаго ён будзе сам сябе садзіць?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць