Грамадства

Памерла рэстаўратарка Галіна Жаровіна

Беларускай рэстаўратаркі і аднаўляльніцы традыцыі батлейкі не стала ўначы 17 чэрвеня.

Галіна Жаровіна з батлейкай. Фота з сацсетак

Пра гэта паведамілі яе сябры ў фэйсбуку.

Галіна Пятроўна Жаровіна нарадзілася 6 красавіка 1946 года ў сяле Усць-Зула Пермскай вобласці. У 1974 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала да 1988 года ў сістэме «Белрэстаўрацыя», дзе выканала шматлікія праекты па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Мінска, Гродна, Чачэрска, Нясвіжа і інш.

У 1981 годзе прынята ў Саюз архітэктараў Беларусі.

Пасля выкладала ў Мірскім дзяржаўным мастацкім ПТВ № 234 будаўніча-рэстаўрацыйных работ. Яе муж, мастацтвазнавец Валянцін Калнін, прысвяціў нямала сваіх публікацый мястэчку і Мірскаму замку.

Галіна Жаровіна з батлейкай. Фота з сацсетак

У 1989 годзе Галіна Жаровіна арганізавала пры вучылішчы музей і тэатр-студыю «Мірская батлейка». Разам са сваімі вучнямі паставіла спектаклі «Цар Ірад», «Ганна Радзівіл» і іншыя.

Вернутая з небыцця традыцыя Мірскай батлейкі ў канцы 2022 года прызнаная нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць