Сербія пагражае зняцца з Еўра — усё з-за крычалкі албанскіх і харвацкіх фанатаў «Забі серба!»
Сербская федэрацыя футболу патрабуе пакараць дзве зборныя.

Зборная Сербіі пагражае зняцца з чэмпіянату Еўропы па футболе, калі УЕФА не пакарае харватаў і албанцаў за паводзіны фанатаў падчас матчу групавога этапу.
У другім туры зборныя Харватыі і Албаніі згулялі ўнічыю — 2:2. Заўзятары абедзвюх каманд у нейкі момант гульні аб'ядналіся і пачалі скандаваць «Забі серба!».
Twitter/X is making significant efforts to remove the video of Croatian and Albanian football fans chanting "Kill the Serb!"
"Kill the Serb!" can be heard from the stands during the football match between Croatia and Albania. pic.twitter.com/EesDbP7hK8
Сербская футбольная асацыяцыя афіцыйна звярнулася да УЕФА з патрабаваннем прыняць меры і пакараць харватаў і албанцаў. У адваротным выпадку зборная Сербіі можа адмовіцца ад удзелу ў еўра, паведамляе mundodeportivo.com.
Акрамя таго, сербы выказалі незадаволенасць паводзінамі косаўскага журналіста Армінда Садзіку: рэпарцёр, асвятляючы матч сербаў супраць англічан (0:1), зрабіў жэст албанскага арла ў бок сербскіх фанатаў. Пасля гэтага арганізатары Еўра адхілілі журналіста ад працы на чэмпіянаце.
Дарэчы, Албанія і Сербія ўжо былі аштрафаваныя на 10 тысяч еўра за банеры фанатаў на матчах Еўра.
Сёння сербы павінны згуляць са славенцамі (пачатак а 16.00), 25 чэрвеня іх чакае сустрэча з датчанамі (22.00).
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Смотрите чтобы скоро не драпали с польшчы и литувы)