Усяго патроху33

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся

«Давай будзем чэсныя, у той жа вечар пасля эфіру мы цудоўна сядзелі са Святланай Георгіеўнай і з усёй нашай дружнай кампаніяй адзначалі суботу, пілі віно і нікому не было да гэтага справы». Але вядучы прызнае, што пытанне было сэксісцкім.

Скрыншот відэа: «Белсат»

У перадачы на «Белсаце» вядучаму Канстанціну Каверыну прыгадалі выпадак, калі ён на эфіры спытаў у Святланы Ціханоўскай, чаму немагчыма, каб яна знялася ў аголенай фотасесіі для прыцягнення ўвагі да палітвязняў.

Каверын пагадзіўся, што яго пытанне было сэксісцкім. Вядучы пазней выбачыўся.

«А калі б не пачалася гэтая хваля кэнсэлінгу, ты бы папрасіў прабачэння?» — спытаў у яго Дзяніс Дудзінскі.

«Думаю, што не», — пачаў адказваць Каверын, але не скончыў думку, бо Марына Ментусава запярэчыла, што быў нейкі кэнсэлінг.

«Я лічу, што тое, што адбылося ў эфіры, гэта мая памылка. У мяне няма перакананай мізагініі. Я не лічу, што жанчына вось гэта вось усё, у мяне няма гэтага ў галаве. Гэта была памылка, і мне на яе паказалі», — сказаў Каверын.

Каверын адзначыў, што ён можа пагадзіцца з аргументамі, калі гэта канструктыўнае тлумачэнне, а не проста абразы, навешванне ярлыка «мізагін» і адмена чалавека.

«Я гатовы прызнаць сваю памылку, але я не гатовы размаўляць з вамі пра прыдуманыя вамі за мяне факты маёй біяграфіі. Калі вешаюць ярлык — далей я не гатовы».

Ён зноў згадаў, што выбачыцца вырашыў пасля таго, як пабачыў рэакцыю на свае словы. 

«Давай будзем чэсныя, у той жа вечар пасля эфіру мы цудоўна сядзелі са Святланай Георгіеўнай і з усёй нашай дружнай кампаніяй адзначалі суботу, пілі віно і нікому не было да гэтага справы».

Каментары3

  • Хіхі хаха, як у нас весела
    01.11.2026
    Я ведаю аднаго, якому грошы на зубы патрэбны, можаце яму прапанаваць быць мадэлем
  • Каментар
    01.11.2026
    Як усё проста ці спрашчона.
  • хаха
    02.11.2026
    Каверин нам продемонстрировал как съесть собственное лайно 2 раза и даже не заметить этого.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць