Вайна1919

Ракеты, якія расіяне ўначы запускалі па Украіне, праляталі цераз Беларусь

Пра інцыдэнт з перасячэннем ракет украінска-беларускай мяжы паведамілі два ўкраінскія маніторынгавыя каналы, звязаныя са службамі супрацьпаветранай абароны Украіны, заўважыў «Флагшток».

Схема руху расійскіх ракет і ўдарных БПЛА па тэрыторыі Украіны ноччу 22 чэрвеня 2024 года. Крыніца: тэлеграм-канал War monitor

Сёння ўначы ў 4:12 тэлеграм-канал War monitor паведаміў:

«Трэцяя група КР [крылатых ракет] перасекла мяжу Беларусі і не назіраецца». Праз 8 хвілін услед пайшло ўдакладненне: «Трэцяя група ракет або ракета знікла на мяжы з Беларуссю. Мы не можам сцвярджаць, што яна перасякала яе і зайшла ў паветраную прастору РБ».

Паведамленні аб выкарыстанні паветранай прасторы Беларусі з'явіліся ў тэлеграм-канале «Український Єнот» 22 чэрвеня ў 4:11:

«Новая група [ракет] ішла па мяжы з Беларуссю, перасякаючы яе».

Пасля завяршэння атакі гэты ж канал рэзюмаваў, што Лукашэнка па-ранейшаму дапускае манеўры расейскіх ракет уздоўж дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны.

Ракета Х-101 на фоне стратэгічных бамбавікоў ВКС РФ

У каментары «Флагштоку» маніторынгавы канал «Український Єнот» удакладніў, што тэрыторыю Беларусі ноччу 22 чэрвеня ракеты X-101 перасякалі як мінімум два разы:

«Першая ракета зафіксаваная ў 3:40 [пазначаная чырвоным колерам]. Другая група ішла пазней [пазначаная сінім]. Дзесьці ў раёне Чарнобыльскай зоны яна знікла, далей з'явілася ў Ровенскай / Валынскай вобласці і на Луцк зайшла».

Схема руху ракет х-101 на тэрыторыі Беларусі ноччу 22.06.2024 паводле даных каментара тэлеграм-канала «Український Єнот» для «Флагштока»

У адпаведнасці з данымі маніторынгавай групы «Український Єнот», ракеты прайшлі над Брагінскім раёнам Гомельскай вобласці ў раёне пасёлка Камарын (ён, дарэчы, лічыцца крайнім паўднёвым пунктам Беларусі).

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што ўсяго за ноч 22 чэрвеня 2024 расійская армія выпусціла па ўкраінскай тэрыторыі 16 ракет розных тыпаў і 13 дронаў. Украінскія вайскоўцы збілі 12 ракет і ўсе беспілотнікі.

Падобны выпадак адбыўся ў ноч з 26 на 27 красавіка 2024 года. Тады некалькі расійскіх ракет прайшлі праз паветраную прастору Беларусі, таксама над тэрыторыяй Брагінскага раёна.

Каментары19

  • Королевство кривых зеркал
    22.06.2024
    После этого Сипатый снова будет своих пропагандистов протягивать чтобы не сильно по украинцам словом лупили, а украинцы будут хорошего хозяйственника хвалить. Ракетами можно лупить а словом нельзя. Мир сумасшедших
  • Влад
    22.06.2024
    А Украина как-то ответила режиму Лукашенко? Нет? Тогда чему удивляться?
  • Kot
    22.06.2024
    Над Польшей тоже ракета в Украину летела, но её поляки решили не сбивать с объяснением "мы видели, что она летит не к нам". Чего тогда уж хотеть от военного союзника РФ?

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць