Свет

У Венгрыі разгортваецца карупцыйны скандал, звязаны з прадстаўнікамі ранейшай улады

У Венгрыі паліцыя знайшла схованкі з наяўнымі грашыма на суму каля 20 мільёнаў даляраў. Купюры ў форынтах, еўра і далярах былі схаваныя ў розных месцах — у лесе, хлявах і на складах. Гэтая знаходка можа нанесці сур’ёзны ўдар па партыі «Фідэс» былога прэм’ер-міністра Віктара Орбана, якая кіравала краінай на працягу 16 гадоў, піша Bloomberg.

Фота: Hungarian National Asset Recovery and Protection Office

Знаходка адбылася менш чым праз суткі пасля таго, як Орбан заявіў, што ягоны ўрад быў вольны ад карупцыі, а міністры — «беззаганна чыстыя».

У панядзелак цяперашні прэм’ер-міністр Петэр Мадзьяр звярнуўся ў парламенце да дэпутатаў «Фідэс», якая цяпер знаходзіцца ў апазіцыі, і заявіў, што партыя фактычна скончыла сваё існаванне. Палітолаг Атыла Тыбар Надзь назваў здымкі знойдзеных схованак спадчынай рэжыму Орбана і моцным ударам па «Фідэс».

Паводле апытання даследчага цэнтра 21 Kutatóközpont, апублікаванага ў панядзелак, цяпер «Фідэс» падтрымліваюць толькі 24% патэнцыйных выбаршчыкаў. На выбарах 12 красавіка партыя атрымала 36% галасоў. У той жа час падтрымка партыі «Ціса» Петэра Мадзьяра, якая атрымала ў парламенце канстытуцыйную большасць, вырасла з 56% да 65%.

Пра знаходжанне грошай у розных месцах Будапешта, а таксама на правінцыі антыкарупцыйнае ведамства паведаміла ў пятніцу. Кадры з пачкамі банкнот паказалі па тэлебачанні. Паводле міністра фінансаў Андраша Кармана, 12 супрацоўнікаў ягонага ведамства на працягу васьмі гадзін пералічвалі грошы з дапамогай пяці лічыльных машын.

Схованкі знайшлі ў межах расследавання ў дачыненні да былога міністра эканамічнага развіцця Міклаша Сэстака. У рамках маштабнай антыкарупцыйнай кампаніі пад назвай «Аперацыя «Ачышчальны агонь» ужо затрымалі, арыштавалі або дапыталі некалькіх былых высокапастаўленых чыноўнікаў. Сярод іх — Сэстак, шэраг міністраў, былы старшыня цэнтральнага банка і эканамічны міністр Дзьёрдзь Матольчы, якога Орбан называў сваёй правай рукой, а таксама брат былога прэм’ера Арон.

Лідар парламенцкай фракцыі «Фідэс» Тыбар Наўрачыч заклікаў Сэстака, які цяпер знаходзіцца пад арыштам, але адмаўляе сваю віну, адмовіцца ад дэпутацкага мандата. Паводле Наўрачыча, партыя мае патрэбу ў карэнных зменах, павінна прызнаць памылкі і навесці парадак у сваіх шэрагах, калі хоча вярнуць давер грамадства і захаваць палітычную будучыню. Сітуацыю з выяўленымі схованкамі ён назваў надзвычай трывожнай і ганебнай.

Мэр горада Секешфехервар Андраш Чэр-Палкавіч, які доўгі час прадстаўляў умеранае крыло «Фідэс», адзначыў, што магчымасць абнаўлення партыі залежыць ад таго, ці здолее яна ўсвядоміць маштаб таго, што адбылося, і зрабіць адпаведныя высновы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой4

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць