Арт-аб'ект з'явіўся ў гонар 100-годдзя гандлёвых органаў Беларусі.

Помнік лічыльнікам паставілі ў магілёўскім парку Падніколле. Арт-аб'ект уключае элементы інтэрактыву — моладзь, якая ўпершыню бачыць такі інструмент для падліку, можа пакратаць яго рукамі. А старэйшае пакаленне — успомніць маладосць.

«Знак «Лічыльнікі Гермеса — цалкам рэалістычны. Косткі рухаюцца, праўда, лічыць на такім «калькулятары» змогуць далёка не ўсе. Добра, калі моладзь наогул ведае пра існаванне такога прадмета, без якога ў мінулым не абыходзіўся ні адзін прадавец», — піша «Магілёў анлайн».
Помнік лічыльнікам усталявалі ў гонар 100-годдзя гандлёвых органаў Беларусі. МАРГ абраў гэтую дату, паколькі 25 ліпеня 1924 года быў створаны Наркамат унутранага гандлю.
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
-
Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў
-
Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары