Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі
Беларусам да 15 лістапада трэба заплаціць падаткі на кватэры, дамы і аўтамабілі. Гэтым карыстаюцца ашуканцы.

Ашуканцы рассылаюць паведамленні пра нібыта пратэрмінаваны падатак на маёмасць і вядуць людзей на падроблены сайт падатковай. Там выманьваюць пашпартныя звесткі, рэквізіты банкаўскай карткі і код з SMS. Пра схему расказалі на АНТ.
У паведамленні махляры патрабуюць тэрмінова выплаціць запазычанасць з пеняй, для гэтага прапануюць перайсці па спасылцы.
Сайт насамрэч нагадвае партал Міністэрства падаткаў і збораў. На ім просяць увесці асабістыя звесткі, загрузіць скан пашпарта, а для аплаты — пазначыць нумар карткі, тэрмін яе дзеяння, CVV-код і код пацвярджэння з SMS.
Калі чалавек адмаўляецца плаціць, яго пачынаюць запалохваць крымінальнай справай і вышукам. У пошту ці месенджар дасылаюць «акт праверкі». Такія файлы таксама могуць утрымліваць небяспечныя спасылкі або шкодныя праграмы.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары